Грамадства

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Алан Роя стварыў Фонд сяброў Беларусі, які дапамагаў беларускім палітвязням. Фонд не працуе з канца 2021 года, але гэта не перашкодзіла сілавікам прызнаць яго «экстрэмісцкім фарміраваннем» і арыштаваць датычных.

Алан Роя. Фота з ягонай старонкі ў Linkedin

Алану Роя 44 гады. Вядома, што родам ён з эстонскага горада Тарту. Пасля гімназіі паступіў у найбольшую прыватную вышэйшую ўстанову Эстоніі — Міжнародны ўніверсітэт Audentes.

Мяркуючы па сацсетках, у Алана ёсць жонка-беларуска і непаўналетняе дзіця. Апошнія гады сям'я жыла ў Англіі, у горадзе Чафард Хандрэд.

Роя працаваў у розных бізнэсах і звычайна адказваў там за продажы. Мае ён і ўласную кампанію.

Алан Роя. Фота з ягонай старонкі «Укантакце» (архіўная копія)

У кастрычніку 2020 года Алан Роя і два беларусы — баскетбольны суддзя Аляксандр Сырыца, які доўгі час жыве ў Аўстраліі (цяпер — за кратамі) і беларус Алег Стэфановіч (ягоны лёс невядомы) стварылі Фонд сяброў Беларусі — Fund of Belarus friends.

Фонд дапамагаў беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій. Яго дзейнасць цалкам спынілі напрыканцы 2021 года, а ў 2022-м закрылі юрасобу, якая з ім звязаная.

Алана затрымалі каля года таму, прыкладна ў той жа час, што і Аляксандра Сырыцу. А 16 студзеня 2024 года КДБ уключыў Фонд сяброў Беларусі ў спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў». Цяпер, па звестках «Вясны», Алан за кратамі па абвінавачанні ў яго стварэнні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць