Свет1212

Дарадца прэзідэнта Літвы: Паездкі беларусаў на радзіму і назад выглядаюць падазрона

Дарадца прэзідэнта Літвы па пытаннях нацыянальнай бяспекі Марюс Чэснулявічус заявіў, што паездкі беларусаў, якія пражываюць у Літве, на радзіму і назад выглядаюць падазрона. Паводле яго слоў, выклікае занепакоенасць тое, што гэтыя грамадзяне могуць падвяргацца ціску з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, піша Delfi.lt

«Паездкі туды і назад, мякка кажучы, падазроныя. (…) Ці могуць грамадзяне Беларусі, якія ўцяклі ад рэжыму, але вяртаюцца назад, падвяргацца ціску з боку КДБ ці іншых службаў? Так, адназначна. Ці стварае гэта ўмовы для таго, каб зрабіць іх агентамі і прымусіць працаваць на рэжым? Так, адназначна», — сказаў Чэснулявічус.

Ён падкрэсліў, што ў такой сітуацыі на Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) кладзецца велізарная нагрузка. «Нягледзячы на павелічэнне іх бюджэту, усё роўна неабходна сфарміраваць штат супрацоўнікаў і мець інструменты, якія не ствараюцца за адзін дзень. Нагрузка на ДДБ каласальная, гэта сапраўды вялікая праблема», — адзначыў ён.

Аднак дарадца заявіў, што простага рашэння гэтага пытання няма, паколькі неабходна ўлічваць і аспекты правоў чалавека. «Але караць людзей толькі за тое, што там рэжым, нельга.

Тут няма простага і лёгкага адказу, і мы працягнем абмяркоўваць гэтае пытанне як з пункту гледжання правоў чалавека, так і з пункту гледжання спецслужбаў, якія павінны забяспечваць нашу ўласную бяспеку», — сказаў Чэснулявічус.

Урад прапануе Сейму працягнуць нацыянальныя санкцыі, якія прымяняюцца да грамадзян Расіі і Беларусі, яшчэ на год — да 2 мая 2026 года.

Каментары12

  • даведка
    14.01.2025
    Советник президента Литвы умом тронется, если попытается осмыслить факт, что беларусы ездят в Польшу за более дешёвыми мягкой туалетной бумагой, кофе...)
  • Янка
    14.01.2025
    даведка, калі вы неўважліва чыталі, то тут справа ідзе аб беларусах, якія стала пражываюць у Еўропе, але часта ездзяць у Беларусь і назад. Цалкам з ім пагаджуся, бо менавіта гэта катэгорыя найбольш "ватная", у лепшым выпадку "хатаскрайніцкая".
  • Яніна
    14.01.2025
    даведка, ты падобна, ужо тронуўся, калі зразумеў тое самае, толькі датычна летувісаў, якія не так даўно стаялі ў шматкіламетровых чэргах за танным алкаголем і цыгарэтамі ў такім ім якабы ненавісны дыктатарскі край Беларусь.

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць