Грамадства11

Ад заўтра ў Беларусь можна будзе заязджаць па расійскіх візах

З 11 студзеня 2025 года ў сілу ўступае пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз, паведамляе Міністэрства замежных спраў. Гэта значыць, што іншаземцы, якія маюць візу адной з краін, змогуць свабодна ўязджаць і перамяшчацца па тэрыторыі іншай.

Фота ілюстрацыйнае

Адпаведнае пагадненне было падпісана ў чэрвені 2020 года, але дзейнічаць пачынае толькі цяпер.

Замежным грамадзянам з візамі адной з краін цяпер не трэба будзе асобна афармляць візу для іншай, калі яны захочуць наведаць абедзве краіны. Акрамя таго, калі турыст прыязджае з трэцяй краіны, яго тэрмін знаходжання будзе адлічвацца з моманту перасячэння мяжы адной з дзяржаў.

Дзеянне пагаднення не распаўсюджваецца на іншаземцаў з абмежаваннямі на ўезд.

Паміж Беларуссю і Расіяй ёсць шэсць памежных пунктаў, дзе іншаземцам можна будзе перасякаць мяжу. 

Каментары1

  • Жора
    11.01.2025
    Навіна напісана без кантэксту. Розным афрыканцам і азіятам нічога не замінала з расейскімі візамі штурмаваць беларуска-польскую мяжу яшчэ з канца 2020-пачатку 2021 года, прычым у тысячных колькасцях.

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС51

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Рыз Уізэрспун напісала трылер, які ўжо стаў бэстсэлерам

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ4

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС51

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць