Прадавачку вясковай крамы на Віцебшчыне асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»
Як паведамяе «Витебск, я гуляю!», у 2021 годзе мёрская газета пісала пазітыўную нататку аб прадавачцы крамы ў аграгарадку Наўгароды Таццяне Дабрынінай.

9 студзеня суддзя Ірына Яскевіч у судзе Мёрскага раёна разглядала справу жанчыны паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік судовага пасяджэння пакуль невядомы.
Цяпер чытаюць
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары