Грамадства77

Беларускі журналіст, якога ледзь не выслалі з Еўропы дадому, атрымаў статус уцекача ў Польшчы

Андрэй Ліпскі працаваў у светлагорскім медыяхолдынгу «Ранак» і з'ехаў з Беларусі праз пераслед. Але ў Германіі яму адмовілі ў прытулку, а польскія ўлады хацелі выслаць журналіста ў Беларусь. Гісторыя, аднак, скончылася шчасліва, піша «Еўрарадыё».

Андрэй Ліпскі. Архіў героя

Андрэй Ліпскі ў чэрвені 2023-га зрабіў гучны матэрыял пра выбух на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце для выдання «Ранак». Праз пераслед за сваю працу журналіст быў вымушаны бегчы з краіны. 

Ён прыляцеў у Германію, дзе ў яго жыве дачка ад першага шлюбу, здаўся паліцэйскаму і папрасіў палітычнага прытулку. Чакаючы рашэння, журналіст доўга бадзяўся па лагерах для бежанцаў, адкуль яго дэпартавалі ў Польшчу, не вярнуўшы пашпарт.

Андрэй некалькі разоў беспаспяхова спрабаваў легалізавацца на новым месцы. Пасля таго як памежнікі паведамілі, што ён абавязаны добраахвотна вярнуцца ў Беларусь, мужчына напісаў апеляцыю. І вынік атрымаўся пазітыўны.

«Пашпарт знайшоўся, рашэнне пра наданне статусу ўцекача прыйшло на пошту пад самы Новы год.

Ці то праз шуміху ў СМІ, ці то праз тое, што дапамагала дачка, якая жыве ў Германіі і пісала-тэлефанавала па гэтых маіх былых лагерах, пайшоў нейкі рух, — расказвае Андрэй Ліпскі. — У канцы лістапада ці пачатку снежня мне прыйшоў ліст з польскага Міністэрства замежных спраў пра тое, што мой пашпарт з 19 лістапада перададзены ва ўпраўленне па справах замежнікаў. То-бок пашпарт знайшоўся.

17 снежня я атрымаў SMS пра тое, што рашэнне па маёй справе пра міжнародную абарону прынятае — «чакайце дэцызіі [афіцыйнага рашэння] па пошце». І 31 снежня, пад самы Новы Год, я забраў на пошце канверт — надзіва тоненькі. Гэта тлумачыцца тым, што для атрымання статусу бежанца не патрабуецца доўгіх тлумачэнняў і спадарожных дакументаў. То-бок мне даюць статус бежанца. Спадзяюся, на гэтым мае прыгоды з дакументамі скончацца», — распавёў Андрэй.

Адзінае, што пакуль застаецца незразумелым для Андрэя, — гэта гісторыя з рашэннем пра тое, што журналіст абавязаны добраахвотна вярнуцца ў Беларусь, дзе яго чакаў бы суд па крымінальнай справе.

«Днямі кур'ер прынёс мне ліст, дзе напісана, што галоўны камендант памежнай службы перанёс разгляд маёй справы на 16 студзеня ў сувязі з неабходнасцю перакласці на польскую мову прыкладзеныя мною доказы — пратаколы затрыманняў і іншае, якія я дасылаў ім разам з апеляцыяй.

Так што, з аднаго боку, пакуль ёсць рашэнне пра наданне мне статусу бежанца, з іншага — не завершаны адміністрацыйны працэс памежнікаў. Буду спадзявацца, што рашэнне па статусе паўплывае на гэтую справу станоўча.

Пакуль я, як і раней, жыву ў Лодзі, займаюся дакументамі і чакаю выкліку на адбіткі пальцаў у Варшаве, каб потым атрымаць жэнеўскі пашпарт.

У мяне на руках толькі папера, у якой напісана пра статус бежанца і ўсялякія рэкамендацыі па далейшай легалізацыі», — кажа журналіст.

Польшча прыняла нядрэнна

Пасля гісторыі з дэпартацыяй, зніклым пашпартам і пагрозай вяртання ў Беларусь Андрэй працягвае з асцярогай глядзець на людзей у форме, хоць разумее, што паліцыянты нічога кепскага яму не зрабілі.

Адказваючы на пытанне, як жывецца ў Польшчы, Андрэй кажа, што краіна прыняла яго нядрэнна.

«Народ добразычлівы, ніякага негатыву з боку палякаў я не адчуваю, — усміхаецца суразмоўца. — Што да камунікацыі, то выразаў «dzień dobry» [добры дзень] i «przepraszam» [прабачце] пакуль хапае для зносін у крамах.

У Лодзі я арандую пакой у двухпакаёўцы. Вядома, па нашых беларускіх мерках кошт арэнды сталічны, але выбіраць асабліва няма з чаго. У цэлым, я задаволены тым, што на волі, тым, што стан здароўя ў норме. А далей будзем жыць, усе дарогі для нас адкрытыя, я так думаю.

Пакуль будзе аптымізм, пазітыўнае стаўленне да рэчаіснасці, усё будзе калі не добра, то нармальна», — лічыць Андрэй.

У новым годзе Андрэй збіраецца скончыць гісторыю з бюракратычнай беганінай і больш працаваць.

«Вельмі спадзяюся, што ў мяне атрымаецца ўз'яднацца з сям'ёй. Я буду прыкладаць для гэтага максімум намаганняў, бо аднаму… аднаму цяжка», — кажа журналіст.

Каментары7

  • Яніна
    03.01.2025
    А дзе каментары пра злых палякаў? Боты, чэкам.
  • Фядот
    03.01.2025
    Зінаіда, ну так. Марсіянін.
  • Востояный немец
    04.01.2025
    Яніна , Да, не светит деду немецкие 500 евро "в связи с ситуацией в стране", даже с прыстроеннай дачушкай. Придется на заводик в Польше идти.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць