Свет55

У Афганістане забаранілі ставіць вокны ў памяшканнях, якія выкарыстоўваюцца жанчынамі

Ісламісцкі рух «Талібан», які цяпер кіруе Афганістанам, забараніў ставіць вокны ў памяшканнях жылых дамоў, якімі звычайна карыстаюцца жанчыны. Да такіх месцаў адносяцца кухня, унутраны двор і іншыя бытавыя памяшканні.

Афганскія жанчыны за працай. Фота: AP Photo/Siddiqullah Alizai

Адпаведны загад вярхоўнага лідара талібаў апублікаваў у сацсетцы X прэс-сакратар урада Афганістана Забіхула Муджахід.

Улады краіны лічаць, што выгляд жанчын, якія працуюць на кухні ці набіраюць ваду з калодзежа, можа справакаваць мужчын на «непрыстойныя дзеянні».

Цяпер жыхарам краіны трэба будзе забіць вокны ў падобных месцах, а новыя жылыя дамы будуць будавацца з улікам паправак.

Ва ўказе сказана, што від на жанчын неабходна загароджваць, «каб пазбегнуць нязручнасцяў, якія прычыняюцца суседзям». Вокны можна размяшчаць толькі калі яны будуць на вышыні больш за чалавечы рост.

За апошні год талібы прынялі шэраг законаў, якія абмяжоўваюць правы жанчын. Сярод іх забарона на спевы, публічныя выступы, чытанне ўголас і размовы, у тым ліку адна з адной, забарона на выхад на двор з адкрытым тварам, забарона глядзець на мужчын і іншыя.

Каментары5

  • Ёсік
    30.12.2024
    Навошта вам тыя жанчыны? Забараніце ім жыць. Добры сябра ў расеі. Нешта плявузгалі, што Белавія разглядала магчымасьць лётаць туды, ці ўжо я не тое плявузгаю.
  • Хрум
    30.12.2024
    А можа так і трэба ? Абы вайны не было.
  • Сексопатолог
    30.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць