Грамадства3434

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Андрэй Дзмітрыеў даў інтэрв'ю нямецкаму выданню, у якім закрануў магчымае аднаўленне дыялогу паміж беларускімі ўладамі і ЕС, а таксама роль Беларусі на перамовах па Украіне.

Экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў у лістападзе наведаў Германію. Там ён меў сустрэчы ў Бундэстагу, а таксама даў інтэрв'ю выданню Tagessspigel. Яно выйшла на гэтым тыдні. Знаёмім з асноўнымі момантамі.

Як вядома, у студзені 2023 года палітык быў затрыманы і пасля асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі. Ён быў прызнаны палітвязнем. Цалкам адбыўшы тэрмін, Дзмітрыеў выйшаў на волю 20 красавіка 2024 года.

Нямецкім журналістам мужчына расказаў, што ў дзень вызвалення яго забралі сябры на сваёй машыне.

«Трэба было як мага хутчэй пакінуць Віцебскую вобласць, дзе размяшчаецца калонія, — такім было патрабаванне ўладаў. Мы спыніліся адразу на першай запраўцы за Віцебскам, я выпіў кавы і патэлефанаваў дзецям па відэасувязі.

Я не мог стрымаць слёз. У лагеры мне дазвалялася размаўляць з сям'ёй толькі два-чатыры разы на месяц — па дзесяць хвілін кожны раз. Цяпер мы раптам маглі размаўляць так доўга, як нам хацелася. Гэта было самае цудоўнае», — згадвае былы палітвязень.

За час у калоніі Дзмітрыеў двойчы трапляў у ШІЗА.

Чым цяпер займаецца?

Дзмітрыеў расказаў журналістам, што цяпер ён разам са сваёй камандай «інтэнсіўна працуе на мясцовым узроўні»:

«Мы падтрымліваем, напрыклад, праекты, якія тычацца беларускай гісторыі, культуры і мовы. Карацей кажучы, гэтыя ініцыятывы накіраваны не на тое, каб быць супраць чагосьці, а на тое, каб знайсці спосабы падтрымаць людзей і прасоўваць нашы агульныя каштоўнасці».

Пра што прасіў Дзмітрыеў?

Па словах Дзмітрыева, «ЕС занадта шмат засяроджваецца на санкцыях супраць сілавога апарату».

«Беларусь — гэта значна больш, чым Лукашэнка. (…) Еўропе важна менш засяроджвацца на пакаранні аднаго чалавека, а больш на падтрымцы дзевяці мільёнаў беларусаў, якія жывуць у краіне. Цяпер усё наадварот: з кожным днём мы ўсё больш губляем сувязь з Еўропай», — выказвае свой пункт гледжання палітык.

Дзмітрыеў заклікаў Еўропу «трымаць каналы сувязі адкрытымі, інакш Беларусь будзе ўсё больш скочвацца ў залежнасць ад Расіі — палітычную, эканамічную і сацыяльную».

«Мая вялікая занепакоенасць тым, што ў Беларусі аднойчы зноў з'явіцца шанец на змены, але краіна будзе ўжо настолькі ізаляваная ад Захаду, што толькі Крэмль будзе мець на яе ўплыў».

Дзмітрыеў лічыць, што асноўным напрамкам павінен быць культурны абмен. Ён нагадвае, што такая форма супрацоўніцтва была яшчэ за савецкім часам. Акрамя гэтага яму б хацелася больш прапаноў з боку еўрапейскіх партнёраў, арыентаваных на мясцовае насельніцтва, а таксама адукацыйных праграм.

Па словах Дзмітрыева, цяпер Лукашэнка спрабуе знізіць грамадскае напружанне, вызваляючы частку палітвязняў, але пры гэтым захаваць кантроль над сітуацыяй. А таксама праверыць, ці магчыма аднавіць дыялог з Захадам.

«Я думаю, што ён хоча даведацца, ці можна аднавіць некаторыя каналы сувязі — асабліва з улікам магчымых будучых перамоваў аб спыненні вайны ва Украіне», — адзначае палітык.

«Для Беларусі таксама многае пастаўлена на карту. Гэтыя перамовы пакажуць, ці будзе Беларусь удзельнічаць як самастойны суб'ект ці ў складзе Расіі. Адносіны Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным зусім не простыя; поўная залежнасць ад Масквы не ў яго інтарэсах», — даводзіў ён.

Дзмітрыеў лічыць, што

«на магчымых перамовах Беларусь павінна быць прадстаўленая як суверэнная дзяржава — незалежна ад таго, як вы [Еўропа] ставіцеся да Лукашэнкі».

«Цяпер важна не дапусціць поўнага спаўзання краіны ў зону ўплыву Масквы. Тады не было б больш шанцаў на дэмакратычныя перамены».

Каментары34

  • Алесь
    18.12.2024
    Например ЕС и оппозиция могла бы пойти на компромисс с лукашенко.
    Например они не раскачивают лодку при лукашенко в обмен на честные и демократические выборы после лукашенко.
    Тут 2 ключевых момента. Даже если сделка не состаится , после смерти лукашенко будем вакуум власти. И в этот момент мирные протесты и забастовка или не очень мирные могут сработать. При вакууме власти после смерти лукашенко,чем либеральнее режим и ближе к ЕС тем легче демократизировать будет страну.Чем таталитарное государство с тысячами политических заключенных.
    Второй момент появилась внс. И если после смерти лукашенко президент и председатель внс будут разные люди,фактический это двоевластие.
    Что создает условия для революции как в Казахстане.
  • Алесь
    18.12.2024
    Лукашенко и ЕС постоянно пытаются наладить диалог ,а потом он срывается. Потому что ЕС требует невозможного от лукашенко. Демократии. То есть что бы он отдал власть. Само сабой лукашенко на такое не пойдет. Но если требовать что бы он создал такие условия в стране что бы она демократизировалась после его смерти , как например Испания,то есть шанс построить устойчивый диалог. Что выгодно и ЕС ,оппозиции и Лукашенко.
    Например какая вероятность в течении 10 лет(примерно стока проживет лукашенко) демократизировать страну через революцию при нем? И почти 100% вероятность демократизировать страну в случае диалога после его смерти. То есть через 10 лет +-2 года.
  • Цудоўны казачнік)))
    18.12.2024
    Дзе ён знайшоў _беларускую ўладу_? На Марсе хіба? Сам па-бедаруску з немцамі гутарыў? Ці яму прымроілася чатыры малпы з Бразіліі дзе многа такіх дзікаватых па тыпу палітыкаў, насамрэч, з'еш TWIX, так як план вярнуць гістарычнае кола праз Мадагаскар у Квітнеючай яўна прыйшоў са спазьненьнем.

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону1

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць