Свет1515

Аргенцінскі цуд. Як Мілей утаймаваў інфляцыю менш чым за год

Цягам дзесяці месяцаў ліквідаваў 13 міністэрстваў і звольніў больш за 30 тысяч супрацоўнікаў дзяржаўнага сектара. У выніку ўпершыню за 12 гадоў краіна займела бюджэтны лішак. Пра нетыповыя рэформы аргенцінскага прэзідэнта Хаўера Мілея піша Business Insider Polska.

Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей на Канферэнцыі кансерватыўных палітычных дзеянняў (CPAC) у лютым 2024 года. Фота: José Luis Magana / AP

«Грошай няма»

На адным з перадвыбарчых мітынгаў Мілей з'явіўся з бензапілой, што павінна было сімвалізаваць неабходнасць скарачэння дзяржаўных выдаткаў. У 2023 годзе ён выйграў прэзідэнцкія выбары, а кіраванне краінай распачаў словамі «Грошай няма» і анансаваў радыкальныя рэформы скіраваныя на ўтаймаванне інфляцыі і дэрэгуляцыю эканомікі.

Мілей вядомы таксама непрымірымай пазіцыяй да венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадуры і нежаданнем удзельнічаць у міждзяржаўным блоку BRICS, у якім вядучую ролю адыгрываюць Кітай і Расея. Адзін з найбольш вядомых яго лозунгаў гучыць: «¡Viva la libertad, carajo!», што можна перадаць як «Жыве свабода, чорт вазьмі!».

«Калі Хаўер Мілей у снежні 2023 года заняў пасаду прэзідэнта, цэны раслі на 25% штомесяц. Мілей прыняў рашэнне зрабіць тое, на што не адважваліся папулісцкія левыя ўрады дзесяцігоддзямі: рэзка скараціць дзяржаўныя выдаткі і правесці звальненні ў дзяржаўным сектары», — заўважае Яцэк Фрончык, рэдактар Business Insider Polska.

Бензапіла працуе, а пілавінне ляціць

Яшчэ ў чэрвені эксперты са скепсісам падыходзілі да эканамічных рэформаў новага прэзідэнта Аргенціны, але апошнім часам скепсіс пачынае мяняцца на пазітыўнае здзіўленне.

Паводле дадзеных Нацыянальнага інстытута статыстыкі і перапісаў насельніцтва (INDEC) месячная інфляцыя ў Аргенціне знізілася ў кастрычніку да 2,7% з 3,5% у верасні, што з'яўляецца найніжэйшым паказнікам з лістапада 2021 года.

Гадавая інфляцыя ўсё яшчэ высокая, але яна ўпершыню за няпоўны год знізілася ніжэй за 200%, дасягнуўшы 193% у кастрычніку. Пры такіх тэндэнцыях узровень інфляцыі вышэй за 100% хутка стане мінуўшчынай.

У жніўні зарплаты ў Аргенціне павялічыліся на 4,7%, што пры інфляцыі 4,2% азначае рэальны рост. Аднак у гадавым параўнанні зарплаты выраслі на 181,9% пры інфляцыі 237%, што сведчыць аб значным зніжэнні пакупніцкай здольнасці.

Няцяжка здагадацца, што рэформы Мілея займелі пабочныя эфекты. Узровень беспрацоўя павялічыўся да 7,6% у другім квартале гэтага года з 6,2% год таму.

«Больш за палову насельніцтва краіны апынулася ў беднасці. У мінулым годзе 41,7% з 46 мільёнаў аргенцінцаў жылі ў беднасці, а ў першай палове гэтага года гэты паказнік павялічыўся да 52,9%», — адзначае Фрончак са спасылкай на дадзеныя Reuters і BBC.

Аўтар пры гэтым нагадвае, што ў 2017 годзе ў беднасці жыло 25% насельніцтва, а гэта азначае, што негатыўная тэндэнцыя пачалася задоўга да Мілея.

Шокавая тэрапія акупіцца ўжо ў наступным годзе — лічаць у МВФ

Пасля дзесяцігоддзяў сацыялістычнай палітыкі Аргенціна перажывае найбольш сур'ёзную эканамічную карэкцыю з часоў крызісу 2001 года. Мілей зрабіў галоўным прыярытэтам абарону права ўласнасці, каб прыцягнуць інвестыцыі ў эканоміку.

У хуткім тэмпе ён закрыў 13 міністэрстваў і звольніў больш за 30 тысяч чыноўнікаў, што складае каля 10% федэральных работнікаў. У выніку дзяржава ўпершыню за 12 гадоў пачала атрымліваць бюджэтныя прафіцыты. Змены адразу ж адбіліся на зніжэнні выдаткаў па абслугоўванні дзяржаўнага доўгу, а інвестары пачалі верыць у аднаўленне плацежаздольнасці краіны.

Паводле прагнозаў МВФ, ВУП Аргенціны пасля зніжэння ў 2023 (-1,6%) і 2024 гадах (-3,5%) вырасце на 5% у наступным годзе. Гэта дазволіць кампенсаваць страты і вывесці эканоміку на шлях устойлівага росту.

Каментары15

  • Адам Сміт
    17.11.2024
    У нас таксама пасля ліквідацыі лукашызму трэба будзе пад корань бензапілой усю гэтую паразітычную сістэму чынуш і дзярждармаедаў!
  • мясцовы2
    17.11.2024
    Ёсць крытычная ацэнка, што Мілей злоўжывае папулізмам, але нягледзячы на гэта ён свеасаблівы фэнамен кантынентальнага ўзроўню. І яшчэ я яго вельмі паважаю за асабістую пазіцыю наконт правоў на ўласнасць, і асабістую свабоду, як асновы на якіх будуецца эканамічна паспяховае грамадства.
  • Kub
    17.11.2024
    Цуд гэта толькі для левакоў, якія прызвычаіліся жыць за грошы, якіх не маюць...

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць