Свет44

Турцыя нанесла ўдары па цэлях на поўначы Сірыі і Ірака

ВПС Турцыі нанеслі ўдары па цэлях на поўначы Сірыі і Ірака. Напярэдадні, 23 кастрычніка, у Анкары адбыўся тэракт.

Турэцкія вайскоўцы правялі паветраныя аперацыі супраць тэрарыстычных цэляў на поўначы Ірака і Сірыі. Усяго было «паспяхова знішчана» 32 цэлі, паведамляе Мінабароны Турцыі. 

Турэцкія вайскоўцы падкрэслілі, што аперацыя была праведзена «ў адпаведнасці з нашымі правамі на самаабарону, якія выцякаюць з артыкула 51 Статута ААН».

«Падчас гэтых аперацый былі прыняты ўсе меры засцярогі, каб прадухіліць шкоду бязвінным грамадзянскім асобам, гістарычным і культурным каштоўнасцям і навакольнаму асяроддзю», — гаворыцца ў паведамленні. 

Напярэдадні ў Анкары каля будынка авіякасмічнай кампаніі — вытворцы ваенных самалётаў і касмічнага абсталявання — прагрымеў выбух, затым была перастрэлка. Былі забіты двое тэрарыстаў. Ахвярамі тэракту сталі пяць чалавек, яшчэ 22 пацярпелі. Улады Турцыі мяркуюць, што тэракт учынілі члены Рабочай партыі Курдыстана.

Каментары4

  • Жвір
    24.10.2024
    бабруйчанін, пры апошняй спробе прыхапіць грэцкую выспу ля берагоў Турэччыны, грэкі навалялі туркам хутка й моцна, і туркі больш не дазвалялі шалы сваім хцівым ручкам...
    Калі ВПС Ізраіля ня ведалі паветраных сутычак 50 гадоў, дык туркі ня маюць досьведу такіх баёў увогуле. Канфлікт 50-гадовай даўніны з Кіпрам, ня можа цьвердзіць адваротнае, бо Турэччына й авіяцыі сучаснай у той час ня мела. А зьбіты туркамі самалёт ВПС РФ не вёў паветранага бою супраць авіяцыі Турэччыны.
    Вашае меркаваньне голае(галажопае, калі быць дакладным), зусім. :)
  • бабруйчанін
    24.10.2024
    Жвір , Мне что Анкара что Тэль Авіў калі пачнуць паміж сабой высветляць баяздольнасць..
    Наконт магчымасцей здольнасцей цахала масада жалезнага купала да 7 кастрычніка ні памыліўся у сваіх каментах
    Масад шабак ні даглядзелі напад цахал нясе 20% страт ад " камрадскага вагню" зачыстка карацельныя аперацыі працягваюцца болей года.Каб ні дапамога Штатаў і к° жалезны купал ..ні выратавал ад атакі Тегерана
  • Жвір
    24.10.2024
    бабруйчанін, кабы ды абы - гэта не будаўнічы матар'ял для меркаваньняў. Не Ізраіль, і не Турэччына складнікі праблемаў у рэгіёне, але Іран і Расея. Таму год, гэта малы час, каб павярнуць спакой у такі спецыфічны рэгіён.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць