Пад Барысавам мінівэн патрапіў пад грузавы цягнік — кіроўца загінула
На перагоне Барысаў — Жодзіна мікрааўтобус выехаў за забараняльны сігнал святлафора і сутыкнуўся з грузавым цягніком.

Інцыдэнт здарыўся 22 кастрычніка ў 17:58. Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца Volkswagen Carvella выехала на чырвоны сігнал святлафора на рэгуляваным чыгуначным пераездзе пры спраўнай сігналізацыі.
Машыніст цягніка зрабіў экстранае тармажэнне, але пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.
61-гадовая жыхарка Барысава, якая кіравала аўтамабілем, загінула на месцы ДТЗ.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары