Свет1818

Інтрыга захоўваецца на выбарах і рэферэндуме ў Малдове

Вёска прагаласавала на рэферэндуме па інтэграцыі ў ЕС «супраць», але галасы Кішынёва і дыяспары могуць усё змяніць. Таксама пакуль няясна, з якім адрывам перамагае Мая Санду.

Мая Санду. Фота: інстаграм Санду

Прэзідэнцкія выбары і рэферэндум аб уступленні Малдовы ў ЕС прайшлі ў нядзелю 20 кастрычніка. 

Дзейны прэзідэнт Мая Санду перамагае. Па выніках апрацаваных 98% бюлетэняў, за яе прагаласавала 42% выбарцаў, за яе асноўнага суперніка Аляксандра Стаяногла — 26%. Будзе другі тур выбараў.

Па рэфэрэндуме пра ЕС ЦВК апрацаваў 98% бюлетэняў. Рух у ЕС падтрымала 49,94% выбарцаў, супраць выказалася 50,06%.

Засталося апрацаваць бюлетэні замежжа, што азначае: «за» ЕС, хутчэй за ўсё, атрымае невялікую перавагу. А адрыў Санду яшчэ трохі вырасце.

Па меры падліку галасоў Кішынёва і дыяспары, «за» выйшла наперад. Скрыншот з сайта ЦВК Малдовы

Выбаршчыкі атрымлівалі два бюлетэні. Першы, шэрага колеру, з пералікам кандыдатаў у прэзідэнты. А другі, фіялетавы, з тэкстам паправак у Канстытуцыю і пытаннем аб тым, ці падтрымліваюць яны змяненне Канстытуцыі з мэтай далучэння Малдовы да ЕС.

Згодна з данымі ЦВК, прагаласавала 51,5% выбарцаў.

Каб галасаванне было прызнана сапраўдным, трэба было пераадолець парог выбарчай яўкі ў 33%.

На пост прэзідэнта прэтэндавала 11 кандыдатаў. Новым кіраўніком краіны стане той, хто набярэ абсалютную большасць галасоў. Калі ніхто не заручыцца такой падтрымкай, то праз два тыдні праводзіцца другі тур прэзідэнцкіх выбараў.

Каментары18

  • Дмитрий
    21.10.2024
    Поражаюсь тем, кто после 2,5 лет войны против евроинтеграции. Причем все говорят, что Молдова была бы следующей, если бы Украина не выдержала. Что в головах у этих людей? Неужели они надеются, что русско-фашистские солдатики перед изнасилованием их жен и детей будут спрашивать они за них или против?
  • Выснова
    21.10.2024
    Ботам, А гэта значыць толькі тое, што з вёскай трэба працаваць! У першую чаргу адукацыя і падвышэнне ўзроўню жыцця.
  • Ваўкалак
    21.10.2024
    Дмитрий, они наивно думают, что придут россияне и будут им налево и направо деньги раздавать. А будет так, как в Крыму: поотжимают у местных бизнес, скупят земли за бесценок, наладчт производства, а местные будут на них за копейки батрачить.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі11

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»23

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі11

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць