Свет44

Ізраіль заклікаў ААН тэрмінова прыбраць з Лівана сваіх міратворцаў «дзеля іх жа бяспекі». Там служаць і беларусы

Беларускія афіцэры ССА і супрацоўнікі медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння служаць у складзе італьянскага кантынгента ААН у Ліване, які знаходзіцца на лініі боесутыкненняў паміж ЦАХАЛ і «Хезбалой». Ізраіль плануе істотна пашырыць наступленне ў гэтым рэгіёне.

Вайскоўцы міратворчай роты Беларусі. Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху запісаў відэазварот, у якім заклікаў ААН неадкладна вывесці свае часовыя міратворчыя сілы ў Ліване (UNIFIL) з паўднёвай часткі краіны, дзе знаходзяцца баевікі і аб'екты радыкальнай ісламісцкай групоўкі «Хезбала». Некалькі міратворцаў ужо былі параненыя з-за ўдараў ізраільскай арміі па пазіцыях «Хезбалы», перадае The Guardian.

«Спадар генеральны сакратар, пераканайце сілы UNIFIL пакінуць зону рызыкі. Гэта трэба зрабіць проста зараз, неадкладна. Адмова эвакуіраваць салдат UNIFIL робіць іх закладнікамі «Хезбалы». Гэта ставіць пад пагрозу як іх саміх, так і жыцці нашых вайскоўцаў», — сказаў Нетаньяху ў звароце да генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша.

Ізраільскі прэм'ер дадаў, што шкадуе з-за раненняў некаторых салдат UNIFIL падчас ізральскай наземнай аперацыі на поўдні Лівана, і адзначыў, што ЦАХАЛ робіць усё магчымае, каб прадухіліць падобныя выпадкі. Аднак самы просты і відавочны шлях забяспечыць бяспеку міратворцаў — проста вывесці іх з небяспечнай зоны, падагульніў Нетаньяху.

У сваю чаргу, прадстаўнік UNIFIL раней заявіў, што міратворцы не плануюць пакідаць паўднёвы Ліван, бо іх прысутнасць важная для інфармавання ААН пра тое, што адбываецца ў зоне канфлікту. Самі сілы UNIFIL, пры гэтым, не ўмешваюцца ў баявыя дзеянні. Іх колькасць на сёння скаладае каля 10 тысяч салдат з 50 краін свету.

Варта адзначыць, што на лініі боесутыкненняў паміж ЦАХАЛ і «Хезбалой» знаходзяцца і беларускія міратворцы. Як мінімум сем афіцэраў з ліку міратворчай роты Беларусі і медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння (МАСП) 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл Беларусі цяпер служаць у італьянскай зоне адказнасці ААН, якая мяжуе з лініяй фронту на поўдні Лівана і ў якой знаходзіцца галоўны штаб UNIFIL.

Місія беларускіх міратворцаў знаходзіцца ў Ліване яшчэ з 2010 года. За гэты час у місіі служылі звыш 50 беларускіх вайскоўцаў, у тым ліку прадстаўнікі Сіл спецыяльных аперацый Беларусі. 

Зоны адказнасці розных замежных кантынгентаў у складзе часовых міратворчых сіл ААН (UNIFIL) на поўдні Лівана. Фота: Wikimedia Commons

Ізраіль урываўся на тэрыторыю Лівана двойчы. Першы раз — у 1982 годзе, калі Ізраіль ваяваў супраць Арганізацыі вызвалення Палесціны і падчас кампаніі захапіў ліванскую сталіцу Бейрут разам з поўднем краіны. Ізраільская армія канчаткова сышла з Лівана толькі ў 2000 годзе, а затым праз 7 гадоў паўтарыла ўварванне ўжо супраць «Хезбалы», якое скончылася дзякуючы ўмяшальніцтву ААН і стварэнню місіі UNIFIL.

За ўвесь час існавання місіі з-за абстрэлаў Ізраіля і «Хезбалы» загінулі звыш 300 міратворцаў UNIFIL. Адказнасць за іх смерць бакі канфлікту перакідваюць адзін на аднаго.

Каментары4

  • Наюх!
    13.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • мясцовы2
    13.10.2024
    Ад ААН ніякай карысьці і так няма, таму ім лепей мысьці па-добраму пакуль жывыя
  • Беларус
    14.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць