Ежа33

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)

Вам спатрэбіцца толькі соль і некалькі спецый па жаданні: часнок, духмяны перац, чысты слоік і час. Паспрабуйце — рэцэпт вельмі просты.

Pickled mushrooms
Фота: forkintheroad.co

Трэба звярнуць увагу на тое, што не ўсе грыбы можна засольваць — напрыклад, гэта не рэкамендуецца рабіць з лісічкамі. Аднак засолка добра працуе для рыжыкаў, апенек, ваўнянак і груздоў. Таксама можна засольваць маслякі і бабкі.

Асноўныя інгрэдыенты:

  • 1 кг грыбоў
  • 50 г солі на кожны кілаграм
  • слоік ці керамічны гаршчок (папярэдне вымыты або прапараны)
  • часнок, духмяны перац, размарын — па жаданні

Як засольваць:

  1. Пачысціце грыбы, адварыце каля 5 хвілін і зліце ваду (рыжыкі можна не варыць).
  2. Капялюшыкі можна выкарыстоўваць цэлымі, але буйныя нарэжце лустачкамі.
  3. Насыпце пласт солі на дно посуду. Укладзіце грыбы ў слоік або гаршчок пластамі, капялюшыкамі ўніз. Кожны пласт грыбоў пасыпайце соллю (можна дадаць спецыі — духмяны перац, размарын, часнок). Апошнім пластом павінна быць соль. Злёгку прымніце грыбы.
  4. Накрыйце посуд з грыбамі чыстай ашпаранай талеркай і прыцісніце цвёрдым прадметам.
  5. За некаторы час соль растворыцца і разам з сокам утворыць расол, які пакрые грыбы (калі вадкасці будзе недастаткова, дадайце расолу — грыбы павінны быць пакрытыя сокам і соллю цалкам).
  6. Захоўвайце грыбы ў расоле ў прахалодным месцы (прыкладна 5 градусаў).
  7. Перад ужываннем старанна прамыйце грыбы і замачыце іх у вадзе ці малацэ (гэта выдаліць лішнюю соль).

Каментары3

  • Жвір
    05.10.2024
    Адкрылі Амэрыку. Дарэчы, гэта, канечне, скарачае час, у параўнаньні з сырым засолам, без адваркі грыбоў, але таксама патрабуе часу да поўнай гатоўнасьці й прыдатнасьці, дзён 12-15...
    Пасьля чаго грыбы можна расфасаваць у слоікі, дадаўшы тыя самыя сьпецыі, і захоўваць пры той самай тэмпературы, яны ізноў дадуць расольчык, колькі трэба. Падаваць на стол можна прамыўшы, а можна й не прамываць, дадаўшы нашаткаванай цыбулькі ды спыркснуўшы алеем, справа густу...
    Трэба папярэдзіць, як я разумею, на ўсякі выпадак, што гэта ня самы лепшы закусон. Лепш скарыстацца альтэрнатывай, калі такая ў наяўнасьці. Калі ж альтэрнатывы няма, шмат пад грыбы ня піце, у сярэднім 150 гр. і тармазіце.
  • Грыбар
    05.10.2024
    Набраў шмат баравікоў, зварыў у салёнай вадзе, а потым замарозіў. Узімку будуць як свежыя!
  • Чел
    18.10.2024
    А на фотке шампиньоны, гы-гы.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць