Культура66

Пісьменнік Саша Філіпенка расказаў, у чым роля беларускай культуры ў эміграцыі

«Наша сціплая задача — працягваць грымець у Еўропе».

Саша Філіпенка Саша Филипенко Sasha Filipenko
Саша Філіпенка. Скрын відэа: goetheinstitut / YouTube

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Сашам Філіпенкам размясціў ютуб-канал Гётэ-Інстытута. Падчас размовы ў творцы спыталіся, у чым ён бачыць ролю беларускай культуры ў эміграцыі.

Філіпенка адзначыў, што для яго ніколі не было такога паняцця, як «беларуская культура ў эміграцыі».

«Я заўсёды разумеў, што мы — частка еўрапейскай культуры, што мы нічым не горшыя за еўрапейскую культуру іншых аўтараў. Больш за тое, ведаючы, што адбываецца ў нямецкай, швейцарскай літаратуры, я бачу, што мы вельмі крутыя.

Беларускія аўтары грымяць. Беларускіх аўтараў ведаюць людзі, якія сочаць за літаратурным полем Еўропы цяпер», — выказаў сваё меркаванне пісьменнік.

Філіпенка заўважыў, што не ставіць перад сабою рамкі «быць беларускім аўтарам у эміграцыі», ён заўсёды лічыў сябе еўрапейскім аўтарам.

«Як эсэіст, як журналіст я, безумоўна, буду пастаянна падсвечваць, расказваць аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Але як аўтар я цалкам магу сабе ўявіць, што буду пісаць на агульнаеўрапейскія тэмы. Не таму, што я быццам бы аддаляюся ад Беларусі, а таму, што я адчуваю сябе часткай еўрапейскай літаратуры, сусветнай літаратуры.

Я адчуваю, што мы можам і павінны ўплываць на яе, не быць недзе там — «Ёсць нейкія беларусікі, якія там нешта пра дваццаты год яшчэ будуць 56 гадоў пісаць».

Па словах пісьменніка, беларускім літаратарам у эміграцыі «трэба быць людзьмі, якія могуць быць і лакаматывамі еўрапейскай літаратуры, і задаваць нейкія рэчы ў ёй таксама, як гэта робяць беларускія мастакі і беларускія тэатральныя дзеячы».

«Кожны мастак сам для сябе вырашае і сам для сябе ставіць задачу, чаго ён хоча ў эміграцыі. Але я разумею, што наша сціплая задача — працягваць грымець у Еўропе».

Каментары6

  • Лёлік
    26.09.2024
    Прадстаўнік "народу без дзяржавы", з краіны, якая ўцягнута ў вайну, бачыць сваё місіяй быць "лакаматывам еўрапейскай літаратуры".

    У нейкай суседняй навіне вядомы аналітык здымаецца ў кіно пра "беларускасць" за грантавыя грошы.

    Канешне можна сказаць, што кожны робіць тое, што хоча. Але гэта людзі, якія маюць вялізарны сацыяльны капітал, з'яўляюцца аўтарытэтамі, не вылазяць з беларускіх навінаў і ютубу.

    Гледзячы на такое, я дзіву даюся, у якіх паралельных сусветах цяпер існуюць розныя часткі беларускага грамадзтва.
  • жэўжык
    26.09.2024
    Мой папярэдні каментарый не прапусцілі, мабыць праз спасылку на ютуб. Там можна лёгка знайсці інтэрв’ю Філіпенкі, у якіх ён даволі добра размаўляе па-беларуску. Мяркую, не горш за большасць тых, хто яго тут крытыкуе.

    Цікава, хто стаіць за хваляй цкавання прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры, якія маюць "нахабства" ўжываць абедзве мовы, не адмаўляючыся ад расейскай? Спявак AP$ENT у іншым артыкуле таксама атрымаў сваю дозу каментарыяў, якія яго ганьбяць. Нагадаю, што нават Наша Ніва чамусьці мае пераклады сваіх артыкулаў на расейскую мову. Таму прапаную перш думаць галавой перад тым, як кідацца кагосьці крыўдзіць.
  • .
    26.09.2024
    Ён пераходзіць на беларускую мову і наступная кніга будзе на ёй: https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/344949.
    Так што не трэба цкаваць і спісваць людзей загадзя, трэба канструктыўней.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай9

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА7

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай9

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць