Эканоміка11

У папулярных марках расійскіх семак знайшлі атруту. Частка з іх прадаецца ў Беларусі

Атрута, знойдзеная ў семках пэўных брэндаў, у вялікіх дозах можа прыводзіць да сур'ёзных захворванняў лёгкіх, гіпертаніі, анеміі і спрыяць развіццю раку. Вось што гэта за маркі.

Семкі сланечніку. Фота: pixabay

У гандлёвых марках расійскіх семак «Первым делом», «Семечки Богучарские», «Джинн», «Бабкины семечки», «365 дней», «От атамана», «Красная цена», «Smakky» і «Моя цена» зафіксаваны высокі ўзровень таксічнага металу кадмію, паведамляе «Камсамольская праўда».

@belarusnovosti А вы покупаете семечки из России? #беларусьновости #подсолнечноемасло #семечки #продукты #белорусы #санкции ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

«Бабкины семечки», «Молодежные» і некаторыя іншыя з вышэйпералічаных брэндаў расійскіх семак прадаюцца ў беларускіх крамах.

Кадмій — гэта адзін з самых таксічных цяжкіх металаў, які хутка назапашваецца ў арганізме, а выводзіцца ён вельмі доўга — ад 10 да 30 гадоў. У вялікай колькасці кадмій выклікае ў чалавека сур'ёзныя захворванні лёгкіх, гіпертанію, анемію і спрыяе развіццю раку.

У семкі кадмій трапляе падчас росту сланечніка. Расліна выцягвае цяжкі метал з глебы. А ў глебу рэчыва трапляе разам з фасфатамі, якія адно з самых папулярных угнаенняў у сельскай гаспадарцы. Пры гэтым дастаткова з'есці ўсяго 100 грамаў семак з высокім працэнтам кадмія, каб атрымаць траціну ад адносна бяспечнага для чалавека ўзроўню таксічнага металу, піша «Камсамольская праўда».

Згодна з расійскімі нарматывамі, колькасць кадмію ў семках не павінна перавышаць 0,2 мг/кг. А ва ўсіх вышэйпералічаных марках узровень кадмію хоць і ўкладваецца ў дзеючую норму, але ўсё роўна з'яўляецца высокім з пункту гледжання рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, адзначае медыя.

Каментары1

  • Жвір
    24.09.2024
    Во, халера, а я ж тыя "Бабкіны семкі" таксама грыз... Я іх птушкам купляў, зімою частаваў іх, сыпаў у кармушкі, якія паразьвесіў, там і там. Але і сам часам лузгаў іх...
    А чым той кадмій выводзіцца ? Можа півам ?

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп5

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць