Грамадства55

Лапшын мяркуе, што ініцыятарам яго затрымання ў Арменіі стаў пасол Канюк

Блогер-падарожнік Аляксандр Лапшын, які сёння быў на некалькі гадзін затрыманы ў ерэванскім аэрапорце «Звартноц», сам напісаў пра тое, як гэта было і хто ў гэтым вінаваты. 

Аляксандр Канюк. Фота: armenia.mfa.gov.by

Паводле слоў Лапшына, ён правёў 4 гадзіны спачатку ў ерэванскім аэрапорце, а пасля ў аддзяленні паліцыі.

Спачатку адзін з паліцэйскіх у аэрапорце сказаў блогеру, што запыт на яго затрыманне нібыта прыйшоў з Азербайджана, але ў аддзяленні выявілася, што зацікаўленасць у пераследзе Лапшына выказвае рэжым Лукашэнкі. Абвінавачванні яму складаліся з 7 артыкулаў беларускага Крымінальнага кодэкса, сярод якіх былі і «абраза гонару і годнасці прэзідэнта Беларусі, і «заклікі да звяржэння дэмакратычна абранага прэзідэнта Беларусі».

«Ініцыятарам майго затрымання ў Ерэване выступіў пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк.

Ён быў генпракурорам Беларусі ў 2017 годзе і менавіта ён падпісаў пастанову аб экстрадыцыі мяне ў Азербайджан за наведванне Арцаха ў якасці журналіста.

Паводле маёй інфармацыі, ён падзяліўся з адным з дыпламатаў у Ерэване, што расправіцца са мной і знойдзе спосаб гэта зрабіць. Гэта ягоны адказ».

Лапшын дзякуе армянскаму правасуддзю за тое, што яно адмовіла Беларусі ў ягоным арышце і экстрадыцыі, і цешыцца, што

«Лукашэнка, які прадаў мяне Аліеву ў 2017 за наведванне Арцаха, атрымаў звонкую аплявуху ад Арменіі. А пасол Канюк атрымаў выспятка пад растлусцелы пракурорскі азадак». 

Аляксандр Канюк займаў пасаду генеральнага пракурора Беларусі ў 2011-2020 гадах, але быў з яе зняты 9 верасня 2020 года, роўна праз месяц пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і пачатку масавых народных пратэстаў. 19 лістапада 2020 года ён быў прызначаны паслом Беларусі ў Арменіі і займае гэтую пасаду дагэтуль.

Аляксандр Лапшын дагэтуль ужо меў сутыкненне з Канюком у яго новай якасці. 7 мая 2021 года ў Ерэване на міжнароднай турыстычнай выставе IntourExpo, куды абодва былі запрошаныя ў якасці ганаровых гасцей, блогер дэманстратыўна адмовіўся паціснуць руку паслу, а пазней выказаўся за выгнанне Аляксандр Канюка з Арменіі. Свае дзеянні ён аргументаваў тым, што менавіта подпіс Канюка стаіць пад ягонымі экстрадыцыйнымі дакументамі ў Азербайджан. Таксама блогер абвінаваціў Канюка ў датычнасці да гвалтоўнага задушэння мірных пратэстаў у Беларусі.

За ўдзел у задушэнні пратэстаў Канюк, дарэчы, восенню 2020 года быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза і іншых краін.

Каментары5

  • Прау́да
    22.09.2024
    Маю да Канюка некалькі пытанняу́...
    Точным косы!
  • Міжнародныя Дзяржаўныя Пагадненьні
    22.09.2024
    выдатна працуюць! А запатрабаваў выдаць Лапшына былы кот былой прыбіральніцы рады міністраў бэсэсэры
  • Муслим
    22.09.2024
    Чытач, спасибо, брат! Много моих земляков работают в милиции.

Цяпер чытаюць

У Ватыкане абралі новага Папу6

У Ватыкане абралі новага Папу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост1

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку і заснуў пры ўваходзе2

Зянковіч: Лукашэнка спачатку даў мне і Фядуту мянушку Віні-Пух, а пасля назваў Усамам бен Ладэнам8

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША17

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў1

Мінскі Тэатр лялек не паспеў анансаваць прэм’еру па Быкаву, як квіткі на чэрвень і ліпень разабралі2

Трамп афіцыйна абвясціў 8 мая Днём перамогі ў Другой сусветнай вайне3

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ватыкане абралі новага Папу6

У Ватыкане абралі новага Папу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць