Грамадства3030

Блогер Лапшын сцвярджае, што на Валадарцы ахоўнікі звярталіся да яго «русіш швайнэ»

12 верасня прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў вызваліў з турмы расійска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына, які знаходзіўся ў турме праз «заклікі да парушэння тэрытарыльнай цэласнасці Азербайджана».

Перад тым, як быць экстрадыраваным у Баку, Лапшын правёў два месяцы ў беларускім СІЗА. Свае ўражанні ён выклаў на старонцы ў Жывым журнале.

Лапшын не шкадуе чорных фарбаў. Маўляў, у параўнанні з Валадаркай фашысцкі Асвенцім падасца не такім ужо страшным месцам. Расіяніна затрымалі ў Беларусі 15 снежня 2016 года, па яго словах, двое сутак трымалі ў Першамайскім РУУС без вады і ежы.

«Прывезлі з РУУС, ноччу, спачатку доўга трымалі ў бітком набітым аўтазаку на марозе. На вуліцы чуўся смех аховы і жарты: «Шнэйль, шнэйль, русіш швайнэ. Чуць такое ад беларусаў, хай і не самых разумных супрацоўнікаў службы аховы турмы, але ўсё ж чые дзяды гінулі ў барацьбе з фашыстамі — гэта жэсць», — піша Лапшын.

Блогер кажа, што турма даўно не рамантавалася — брудна, аблезла, холад, сырасць. Стаўленне да Лапшына было крышачку лепшым, чым да астатніх вязняў.

«Пад раніцу ў камеру завялі нейкага хлопца, які са стогнам ледзь дайшоў да жалезнага ложка і ўпаў на яго. Ён растлумачыў, што яму выдалілі грыжу літаральна сёння, мянты яго ўзялі з лякарні проста са швамі на жываце (ён задраў швэдар і паказаў жудаснаватае шво, з падцёкамі крыві). За што ўзялі? Той сумна ўсміхнуўся: «Жыве Беларусь». Я не зразумеў, за што? Той бяссільна махнуў рукой, маўляў, кінь». Не зусім зразумела, пра каго вядзецца гаворка ў гэтым моманце.

У агульнай камеры Лапшына сустрэлі прыязна. «Публіка цалкам культурная. Каго там толькі няма: буйныя бізнесмены, якія сядзяць па падазрэнні ў растратах, два палкоўнікі МУС Беларусі, кіраўніцтва ашмянскай мытні, пара галоўных інжынераў шэрагу прадпрыемстваў, фінансавыя дырэктары фірмаў. Але яшчэ цікавейшы быў кантынгент замежнікаў: японец, бразілец, нігерыец і мангол. Трое, акрамя японца, былі экстрадаваны з розных краін свету па запыце Беларусі і ўсе былі ашуканцы па частцы крэдытных карт. Японец быў самы няшчасны, ён вядомы ў Японіі мастак-карыкатурыст, клічуць яго Daichi Yoshida з прыгарада Токіа і трапіў ён у турму ну зусім на пустым месцы. Ляцеў з Еўропы з перасадкай у Мінску і ў яго багажы беларуская мытня знайшла сувенірны пісталет», — піша ён.

«Усе выглядаюць дрэнна, ва ўсіх ад беднага харчавання бледная скура, дрэнныя зубы, хваравітая худзізна, сінякі пад вачыма. Сонечнага святла няма, вокны наглуха зачыненыя трыма шэрагамі кратаў, ад чаго не заўсёды зразумела, дзень цяпер ці ноч. Ляжаць днём у ложках нельга, за гэта могуць адправіць у карцар», — працягвае Лапшын.

Пасля блогер апавядае пра рацыён харчавання ў турме, а таксама пра правілы чытання.

«Беларускія мужыкі — сапраўдныя крамяні. Яшчэ ніколі не сустракаў такіх моцных духам і мужных людзей, якіх турма ў цэнтры Мінска не зламала, а толькі зрабіла мацнейшай», — сканчвае свой артыкул Аляксандр Лапшын.

Чытайце таксама: Блогер Лапшын месяц правёў у адной камеры з Юркойцем: «Алесь — адзін з найлепшых людзей, што я ведаў у жыцці»

Каментары30

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць