Грамадства1010

Сяргею Ціханоўскаму 46. Гэта яго пяты дзень народзінаў у няволі

Ужо больш за год пра палітвязня няма навін.

Сяргей Ціханоўскі ў 2020-м стаў папулярным, дзякуючы свайму ютуб-блогу, дзе ён асвятляў сацыяльныя праблемы і даваў магчымасць выказацца простым людзям. Ён збіраўся удзельнічаць у выбарах, але 29 мая 2020 года быў затрыманы на пікеце ў Гродне. Пасля гэтага яго ўжо не выпусцілі.

Прысуд Ціханоўскаму вынеслі 14 снежня 2021 года — 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

А 27 лютага 2023 года блогеру накінулі яшчэ паўтара года зняволення па артыкуле аб непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі (ч.2 арт. 411).

Цяпер ён у жодзінскай турме.

Святлана Ціханоўская, якая ў 2020-м пайшла на выбары замест мужа, запісала зварот з нагоды яго дня народзінаў.

«Мой Сяргей,

Сёння ў цябе дзень народзінаў. Пяты дзень народзінаў, які ты сустракаеш удалечыні ад нас. Але я хачу, каб ты ведаў, як моцна мы сумуем па табе.

Карнею і Агніі вельмі не хапае цябе. Карней за гэты час вельмі вырас — дапамагае мне ва ўсім, імкнецца быць моцным. Але я бачу, як цяжка яму без цябе. Нядаўна ён напісаў сачыненне ў школе пра свайго самага вялікага героя — пра цябе, яго бацьку, які навучыў яго быць сумленным і адважным. У канцы ён апісаў вашу сустрэчу, якую так чакае і так марыць проста цябе абняць.

З Агніяй кожны вечар перад сном мы размаўляем пра цябе, яе любімым татачку. Рэдка такія гутаркі абыходзяцца без слёз. Яна малюе цябе на малюнках, заўсёды з усмешкай, заўсёды побач з намі. А яшчэ на кожным малюнку яна піша: «Тата, я вельмі цябе люблю. Вельмі па табе сумую». А ў кожным лісце пытанне «Тата, чаму ты мне не пішаш?»

Мяне часта пытаюцца: «Адкуль у вас столькі сіл на працу і гэтую барацьбу?». Але кожны раз я сціскаю ў руках тэчку з тваім партрэтам і паўтараю, што гэта не мая сіла, а твая. Менавіта твае сіла і стойкасць дапамагаюць мне працягваць змагацца за цябе і за ўсіх нашых герояў… Нягледзячы на адсутнасць навін пра цябе больш за год, я ведаю, што ты не апусціў рукі, не здаўся.

Сяргей, я веру: хутка надыдзе дзень, калі мы зноў будзем разам, калі я змагу абняць цябе і сказаць: «гэта скончылася, ты побач з намі». Кожны дзень без цябе — гэта новы выклік, але я веру, што мы справімся. Мы з табой, і мы будзем змагацца да канца.

З бясконцай любоўю,

Света».

Каментары10

  • Fero
    18.08.2024
    Желаю освобождения этому человеку. Но призываю беларусов не делать из него идола. Он был любителем Путина, Попов и обского мира. Мотивами его действий могли быть просто деньги.
  • Доля
    18.08.2024
    во время той президентской компании не многие знали о том как любит Тихановский Путина и рюзких мир. Теперь знают. Так что видишь его как вождя возможно только ты и небольшая группа таких же слепых. А по человечески да, Тихановский должен быть на своболе
  • creck_55
    18.08.2024
    Крепитесь.........

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых7

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць