Вайна

Ці шмат зменіцца ад таго, што ва Украіну прыбылі знішчальнікі F-16?

Вайсковы карэспандэнт Бі-бі-сі Джонатан Біл каментуе навіну пра тое, што ва Украіну нарэшце прыбылі доўгачаканыя заходнія самалёты-знішчальнікі. Паводле яго слоў, гэта паспрыяе змене сітуацыі, але цудаў чакаць не варта, піша Украінская служба Бі-бі-сі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski, File

Украіна з пачатку вайны была ў нявыгадным становішчы з пункту гледжання ваенна-паветраных сіл. І яна прасіла пра F-16, сучасныя заходнія знішчальнікі, практычна з першага дня вайны.

Яна чакала вельмі доўга. Таму важна, што Украіна атрымлівае хаця б нешта.

Калі зірнуць на вайну цяпер — Расія выкарыстоўвае сваю перавагу ў паветры, выкарыстоўваючы кіраваныя авіябомбы: гэта вялікая пагроза на фронце цяпер. Гэта бомбы, якія запускаюць у расейскай паветранай прасторы, за 40-50 км ад цэляў ва Украіне.

Гэта страшная і магутная зброя. Яны выкарыстоўваюць іх па Харкаве, у Харкаўскім наступленні, я бачыў іх там. Гэтыя бомбы выклікаюць моцны страх, яны жудасныя.

Калі ў вас ёсць F-16 з ракетамі сярэдняй далёкасці класа «паветра-паветра» — то гэта магло б нейтралізаваць гэтую пагрозу, калі будзе дазвол збіваць расійскія самалёты ў расійскай паветранай прасторы.

Аднак з усёй зброяй, якую дае Захад, трэба пазбягаць выразу «гейм чэйнджар», гэта значыць цудадзейны сродак, які зменіць ход вайны. Ніякая зброя не можа вырашыць ходу вайны. Адзінай такой зброяй былі сістэмы СПА Patriot. Гэта чыста абарончая зброя, якой Украіне патрабавалася ўсё больш і больш. Але ніводная наступальная зброя, якую атрымала Украіна, не змяніла дынаміку канфлікту.

Украіна ў паветры мела сур'ёзнае адставанне — і тут F-16 дапамогуць.

Тое, што выклікае сур'ёзную занепакоенасць у Кіева і заходніх краін, якія перадаюць Украіне F-16 — гэта тое, што яны стануць мішэнню расіян.

Ёсць асцярогі і з нагоды саміх F-16, таму што гэта вельмі магутныя рэактыўныя самалёты. Яны маюць велізарны паветразаборнік, што, як пыласос, засмоктвае смецце на ўзлётнай паласе.

Таму ёсць пытанне, ці справяцца з імі ўзлётныя палосы ва Украіне. Яны маюць патрэбу ў тэхнічным абслугоўванні і гэта, верагодна, азначае, што ва Украіну павінны прыбыць заходнія падрадчыкі.

Таму людзям не варта чакаць, што заходнія знішчальнікі раптам зменяць дынаміку вайны. Цяжка ўявіць, што гэта магчыма. Ды і Расія будзе ўлічваць прыбыццё самалётаў.

І варта памятаць, што ў РФ заўсёды будзе больш самалётаў, чым ва Украіны. Так, Украіне ўдаецца збіваць расійскія самалёты і з F-16 шанцы збіць іх узрастуць — пры ўмове, што яны будуць мець адпаведную зброю.

Але не трэба спяшацца, ускладаючы надзеі на прыбыццё F-16 і тое, што яны адразу дадуць Украіне перавагу ў паветры. Гэтага не будзе. І не ўсе яны прыйдуць адначасова, а будуць пастаўляцца паступова. Яны зменяць сітуацыю, але яны не прынясуць Украіне раптоўнай перамогі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць