Кіраўніцтва Польскай тэлевізіі анансавала вялікія змены ў працы сваіх замежных рэдакцый, у ліку якіх ёсць «Белсат» і яго рускамоўны філіял «Вот так». Якая будучыня чакае тэлеканал?

Кіраўніцтва польскай тэлекампаніі TVP World заявіла аб хуткім стварэнні «Цэнтра замежных тэлепраграм», які возьме пад кантроль усе рэдакцыі і антэны, якія транслююць навіны на замежных мовах, піша Gazeta Prawna.
Цяпер «Белсат» — самастойнае падраздзяленне ў складзе TVP, нароўні з TVP World. Пасля зменаў тэлеканал увойдзе ў структуру, якая будзе падпарадкоўвацца TVP World. Гэта значыць, стане менш аўтаномным.
«Акрамя «Белсата» і «Вот так», будзе таксама створаная ўкраінскамоўная рэдакцыя, якая пачне працу 1 сакавіка 2025 года. На кожную з рэдакцый будзе выдаткавана па 6 гадзін вяшчання штодзень», — распавёў кіраўнік TVP World Міхал Бранятоўскі.
Бранятоўскі пры гэтым падзякаваў «Белсат» за яго дасягненні ў барацьбе за незалежнасць Беларусі і адзначыў, што новыя правілы не маюць на ўвазе знікненне «Белсата».
Польскі МЗС у сваю чаргу запэўніў, што фінансаванне замежных рэдакцый, у тым ліку «Белсата», застанецца нязменным.
Нагадаем, што праблемы ў «Белсата» ўзніклі з прычыны рэформы грамадскіх СМІ ў Польшчы, у тым ліку тэлекампаніі TVP.
Сітуацыя стала вынікам змены кіраўніцтва Польскай тэлевізіі. Кадравыя перастаноўкі ініцыявала новая ўлада, што прыйшла пасля парламенцкіх выбараў. Быў таксама звольнены менеджмент Польскага радыё і Польскай агенцыі друку.
Сярод звольненых аказалася і Агнешка Рамашэўская-Гузы, якая 17 год кіравала «Белсатам» на пасадзе дырэктаркі. Пры гэтым ёй нібыта спярша прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні і «з залатым парашутам», то-бок на вельмі добрых умовах, але жанчына на гэта не пагадзілася.
Кіраўніком «Белсата» цяпер стаў Аляксей Дзікавіцкі.
Цяпер чытаюць
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары
Ну але яны ж канешне не супраць
Вось, калі ласка.
Дарэчы, здаецца ніводнае "свабоднае" беларускай СМІ не апублікавала артыкул аб падтрымцы пані Ангнешкі з боку польскіх журналістаў і экспертаў ад г.зв. усходняй тэматыкі.
Можа, хоць грошы прымусяць задумацца, а ці не варта лепш працаваць на беларусаў, а не ствараць гэты сюрэалізм.