Здарэнні66

На могілках у Смаргоні згарэла старадаўняя капліца

На старых гарадскіх могілках у Смаргоні 15 мая згарэла невялікая каталіцкая капліца XIX стагоддзя. Фота апублікавала парафія святога арханёла Міхала.

Фота: парафія арханёла Міхала

«Згарэла старадаўняя капліца на старых могілках у Смаргоні. Згарэў абраз Езуса і дах капліцы. Побач з капліцай нехта выпальваў пень старога дрэва — магчыма гэта стала прычынай пажару…», — удакладнілі ў парафіі.

Збудаванне не значыцца ў спісе культурных каштоўнасцяў, аднак інцыдэнт вельмі засмуціў мясцовых вернікаў. Некаторыя з іх падазраюць, што капліца магла быць спалена не выпадкова, а спецыяльна, піша katolik.life.

Ці будзе праводзіцца праверка па факце інцыдэнту, пакуль не паведамляецца. Афіцыйных паведамленняў пра згарэлую капліцу пакуль няма.

У снежні 2023 года ў касцёле святога Арханёла Міхала ў Смаргоні быў здзейснены акт вандалізму. Мясцовы жыхар наносіў удары цяжкім прадметам па машынах, разбіў фігуру Маці Божай Беззаганнага Зачацця, вырваў металічны крыж з рук Міхала Арханёла.

Каментары6

  • Ёсік
    16.05.2024
    Нічога ў маім каментары не было страшэннага, што яго выдалілі. Нянавісьць лукашэнкі да каталікоў, вось аб чым паведамленьне.
  • Мх
    16.05.2024
    Ну калі свядома нішчаць цэлыя помнікі архітэктуры... Затое "адновяць" нешта па "хрысціянску", з залатой цыбулінай. Гэта проста палітыка знішчэння гістарычнай памяці. Калі ў Курапатах з народнага беларускага мемарыяла зараз фактычна зрабілі нейкі сквер. Толькі шашлыкоў не хапае на майскія.
  • Так
    16.05.2024
    Рускія праваслаўныя-саветы змагаюцца з каталіцкім.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс8

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс8

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць