У Падмаскоўі напалі на дваіх паліцэйскіх, адзін з іх загінуў. Нападнікамі былі наркадылеры.

Падрабязнасці здарэння публікуюць расійскія тэлеграм-каналы.
Паліцэйскія прыбылі на затрыманне закладчыкаў у рамках спецаперацыі ў вёску Якімава ў Падмаскоўі. Яны лавілі буйнога збытчыка мефедрона. Падчас гэтага ўсё і адбылося. У сілавікоў стралялі з пісталета.
Забіты — 41-гадовы памочнік участковага Сяргей Яфіменка. У яго засталіся дзве дачкі. Паранены — 35-гадовы Рыгор Сяроў. Паліцэйскага даставілі ў бальніцу, ён у рэанімацыі.

Сяроў некалькі разоў страчваў прытомнасць. Ён здолеў апісаць прыкметы нападніка, на чым той з'ехаў, і заявіў, што траўмы яму былі нанесеныя цяжкім прадметам па галаве. У Сярова зафіксавана цяжкая ЧМТ, піша канал ВЧК-ОГПУ.
Нападнік змог уцячы з месца злачынства на матацыкле. У рэгіёне аб'явілі план «Сірэна».

Расійскі Следчы камітэт распачаў справу па факце замаху на жыццё супрацоўнікаў праваахоўных органаў (арт. 317 КК РФ).
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары