Грамадства33

У судзе Партызанскага раёна Мінска судзяць Ніну Багінскую

Падставай для складання пратакола сталі нацыянальныя сцягі, якія забралі ў вядомай грамадскай актывісткі.

Паколькі Ніна Багінская на суды прынцыпова не ходзіць, то пакуль невядома, ці не даставілі яе туды прымусова супрацоўнікі міліцыі. Інфармацыю пра гэта «Белсату» паведаміла крыніца ў Беларусі.

З крыніцаў «Белсата» вядома, што 20 сакавіка Багінская была ў кватэры сына, калі туды прыйшлі сілавікі з ператрусам. Яны забралі ўсе носьбіты інфармацыі, а таксама тры сцягі і плакат з Пагоняй, якія належалі Ніне Багінскай.

У той жа дзень Багінская наведала Следчы камітэт, каб высветліць лёс забраных рэчаў. Яна падала заяву з патрабаваннем, каб усё было аформлена па законе — маёмасць забралі толькі пасля таго, як будзе на гэта адпаведная пастанова суда.

Крыніцы паведамілі, што дзяжурны выклікаў у будынак Следчага камітэту міліцыянтаў і тыя затрымалі жанчыну. У аддзеле міліцыі Партызанскага раёна міліцыянты знялі маленькі значок з выявай нацыянальнага сцяга з каўнера паліто, у якое была апранута Багінская.

На яе склалі пратакол за «нашэнне экстрэмісцкай атрыбутыкі» і адпусцілі дадому. У выпадку, калі 1 красавіка Ніна Багінская не з’явіцца ў судзе, адміністрацыйную справу будуць разглядаць завочна.

Ніна Багінская за сваю грамадскую дзейнасць была пакараная шмат разоў. Штрафы склалі такую суму, што ўлады апісалі яе маёмасць, у тым ліку нерухомасць. Яе лецішча выстаўлялі на аўкцыён. Палова ўчастка і палова дома цяпер закрытыя для жанчыны, бо яна ўжо не можа імі распараджацца. Ніна Багінская не аднойчы выказвалася, што лічыць дзеянні ўладаў у дачыненні да яе беспадстаўнымі і незаконнымі.

@nashanivanews Ніне Багінскай прысудзілі гіганцкі штраф за значак #беларусь #бчб #жывебеларусь #бчбсцяг #беларусы #минсксейчас #нашаніва ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Каментары3

  • Сымон
    01.04.2024
    Ніна Багінская - нязломная.
    А ланцуговыя калабаранты разбягуцца пры першым сур'ёзным шухеры і рэальнай ўласнай пагрозе з боку народа.
  • Mar
    01.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • VKL
    01.04.2024
    Ніна Багінская - нязломная.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве48

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадалі кватэру Герасімені8

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

Лукашэнка прыехаў на «раптоўную» праверку боегатоўнасці Узброеных сіл. Міністра папярэдзілі а 7‑й раніцы14

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя22

У беларускай арміі адпрацоўваюцца ўдары з выкарыстаннем «Паланэз-М» і «Іскандэр-М»1

Італія абышла Нарвегію па колькасці заваяваных медалёў на Алімпіядзе2

Зяленскі не супраць рэферэндуму аб тэрыторыях, але пагадненне павінна задавальняць Украіну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве48

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць