Грамадства33

Астравец, Столін, Жабінка — рэйтынг беларускіх гарадоў, у якіх насельніцтва павялічваецца насуперак усяму

У 2023 годзе ў Беларусі налічылася 23 гарады ці гарадскія пасёлкі ў статусе райцэнтраў, у якіх колькасць насельніцтва вырасла насуперак агульным тэндэнцыям.

Атамная электрастанцыя стала лакаматывам росту насельніцтва ў Астраўцы

Найбольшы прырост быў у Гродне (+2398).

Таксама істотна павялічылася насельніцтва Брэста і Жабінкі, якую лічаць спадарожнікам абласнога цэнтра (агулам +2196).

Яшчэ ў адну групу можна вылучыць гарады і пасёлкі ў ваколіцах Мінска — Смалявічы, Фаніпаль і Мачулішчы агулам выраслі на 1452 чалавек. І гэта без уліку Копішча, якая лічыцца вёскай на 18 тысяч жыхароў, і аграгарадка Калодзішчы, дзе жыве больш за 20 тысяч беларусаў.

Усе астатнія гарады, раскіданыя па Беларусі, дадалі яшчэ 1200 чалавек — з іх вылучаецца атамны Астравец (+311). Ад моманту пачатку будаўніцтва АЭС насельніцтва вырасла амаль удвая і ўжо перавысіла 15 тысяч чалавек.

2023 2024 Розніца
1 Гродна 358717 361115 2398
2 Брэст 342461 344470 2009
3 Смалявічы 21820 22679 859
4 Фаніпаль 17768 18252 484
5 Астравец 14805 15116 311
6 Столін 13550 13785 235
7 Жабінка 14231 14418 187
8 Петрыкаў 10303 10401 98
9 Стоўбцы 17640 17737 97
10 Высокае 4843 4913 70
11 Вялікая Бераставіца (г.п.) 5665 5728 63
12 Нясвіж 15907 15968 61
13 Лагойск 15515 15565 50
14 Лунінец 23548 23592 44
15 Чачэрск 8885 8927 42
16 Глыбокае 17707 17746 39
17 Чэрыкаў 7774 7800 26
18 Бешанковічы (г.п.) 6884 6904 20
19 Дуброўна 6909 6929 20
20 Міёры 7815 7835 20
21 Нароўля 8352 8371 19
22 Чэрвень 10542 10545 3
23 Ліда 103915 103916 1

*Мачулішчы — гарадскі пасёлак без статуса райцэнтра. У ім насельніцтва вырасла на 109 чалавек (з 10474 да 10583).

Каментары3

  • Тутэйшы
    29.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ))
    29.03.2024
    Ну а хто б сумняваўся. Ента за рахунак тых каго Сонцападобны ў Квітнеючую з Блізкага Ўсходу прыташчыў
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    29.03.2024
    Не веру, хоць страяйце! Не веру! 
    Яшчэ да 2020 года я цікавіўся -- колькі жыхароў жыве ў Глыбокім? Знайшоў лічбу -- 19 890. Ну, думаю, яшчэ нямнога і абгонім Паставы!
    А тут, аказваецца, падзенне аж у 2 тысячы!!! Ахвігець!
    Вы б яшчэ ўзялі  лічбы за ХІХ ст, калі ў мястэчку Глыбокае жыло 7,7 тысяч і яно было па насельніцтву большае, чым некаторыя павятовыя гарады!

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць