Аўтобус МАЗ зноў загарэўся ў Расіі, гэтым разам у сталіцы Татарстана Казані. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 10 сакавіка, паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы.

Кіроўца спыніўся і высадзіў людзей, а затым патушыў колы, якія задыміліся.
«Учора ўвечары загарэўся 46-ы аўтобус. Пах гарэлага адчуваўся літаральна ва ўсім транспарце. Дыхаць было проста немагчыма. Але ўсё ж самае галоўнае, што ўзгаранне заўважылі адразу, аператыўна высадзілі людзей і пачалі тушыць», — паведаміў сведка падзеі.
Мяркуючы па відэа, загарэўся аўтобус МАЗ 203. Буйную партыю такіх аўтобусаў гарадскія ўлады Казані закупілі ў 2018 годзе. Увогуле ж МАЗаў у сталіцы Татарстана сотні.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Яны кантралююуь абслугоўванне тэхнікі, бо рускія прыдуркі гэтага рабіць не умеюць, а вучыцца не могуць, бо бацькі былі глогавымі адкаголікамі.
А кіруюць аўтобусамі вэнджаныя выхадцы з Сярэдняй Азіі, якія купілі пасведчанні за пару бараноў.