Эканоміка1111

Арыштавалі і выставілі на продаж самую магутную ў Беларусі сонечную электрастанцыю

У Беларусі з-за даўгоў арыштавалі самую магутную сонечную электрастанцыю. Цяпер велізарны комплекс сярод лясоў Чарнобыльскай зоны выстаўлены на продаж, піша Blizko.by.

У 2018 годзе ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці на замову кампаніі «Солар Лэнд» пачалі будаваць магутную сонечную электрастанцыю. Комплекс размясціўся каля адселенай вёскі Малая Рэчыца. Гэтыя землі пацярпелі ад Чарнобыльскай АЭС, таму населеныя пункты адсялілі.

Станцыю запусцілі ў эксплуатацыю ў лістападзе 2021 года. Яе сумарная вызначаная магутнасць складае 109 МВт пераменнага току і 130 МВт пастаяннага току, а гадавы аб'ём выпрацоўкі энергіі — 133-138 тысяч МВт*гадзіну.

На момант запуску гэта была самая магутная сонечная электрастанцыя ў краіне, прычым, мяркуючы па ўсім, застаецца такой і дагэтуль. Яе магутнасць удвая пераўзыходзіла ўладальніка ранейшага рэкорду.

Вось так выглядала чацвёрка найбуйнейшых сонечных станцый у Беларусі восенню 2021-га:

  • «Солар Лэнд «(Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці): пуск лістапад 2021, магутнасць 109 МВт
  • «Беларуснафта» пад Рэчыцай (Гомельская вобласць): пуск кастрычнік 2018, магутнасць 55 МВт
  • «Солар II» пад Брагінам (Гомельская вобласць): пуск жнівень 2016, магутнасць 18,48 МВт
  • станцыя пад Мядзелам (Мінская вобласць): пуск чэрвень 2016, магутнасць 5,7 МВт

На той момант у краіне працавалі ўсяго 70 сонечных станцый агульнай магутнасцю 160 МВт. Гэта значыць, станцыя пад Чэрыкавым выдавала прыкладна 2/3 магутнасці ўсіх папярэдніх сонечных станцый. Для параўнання: магутнасць першага энергаблока БелАЭС складае 1.200 МВт (або каля 11 такіх сонечных станцый, як пад Чэрыкавым).

І вось цяпер гэтая магутная станцыя з'явілася на гандлёвай пляцоўцы «Белюрзабеспячэнне» ў раздзеле арыштаванай маёмасці. Прычына — даўгі ТАА «Солар Лэнд».

Складнікі сонечнай электрастанцыі знаходзяцца ў закладзе. У склад комплексу ўваходзяць дзясяткі адзінак рознага тэхналагічнага абсталявання.

Стартавая цана лота складае 79 751 000 рублёў (прыкладна 24,8 мільёна даляраў па актуальным курсе). Таргі стартуюць 14 сакавіка.

Каментары11

  • qwerty
    01.03.2024
    Відаць аднаўляльнай энергетыцы ў Беларусі прыйшоў капец. Сонечныя станцыі зарастаюць бур'яном, а ветравыя - заглушаныя па ўсёй краіне.
  • Беларус
    01.03.2024
    Вось цікава, калі такая электрастанцыя каштуе 25 млн даляраў і каб супадала магутнасць з нашай АЭС трэба 11 такіх сонечных станцый, то нешта не зразумела, чаму не пабудавалі менавіта сонечныя. АЭС каштавала каля 6-7 млрд здаецца. Штосьці не сыходзіцца
  • Kub
    01.03.2024
    Бізнэс па-лукашысцку: інвестуй ў бізнэс, наладзь вытворчасць, а пасля дзяржава па-бандзюкоўску адцісне і ты яшчэ і вінны будзеш....

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА7

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць