Вайна55

ГУР МА Украіны апублікавала відэа атакі на вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў»

Украінская разведка і Генштаб УСУ пацвердзілі затапленне расійскага карабля «Цэзар Кунікаў». На яго борце маглі быць да 87 членаў экіпажа. Што з імі, пакуль невядома. Па інфармацыі ГУР, «пошукава-выратавальная аперацыя поспеху не мела».

Генштаб УСУ апублікаваў заяву, у якой гаворыцца, што УСУ сумесна з падраздзяленнямі ГУР МА знішчылі вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў», які ў момант паражэння знаходзіўся побач з Алупкай.

Украінская вайсковая выведка апублікавала відэа ўдару. У паведамленні сказана, што карабель атакавалі ўдарнымі марскімі дронамі Magura, у выніку чаго карабель «атрымаў крытычныя прабоіны па левым борце і пачаў тануць».

Па інфармацыі ГУР, «пошукава-выратавальная аперацыя поспеху не мела».

Па даных канала «Крымскі вецер», цяпер вядзецца пошукава-выратавальная аперацыя, над месцам атакі на карабель лётае ўдарны верталёт Мі-24.

ВДК «Цэзар Кунікаў» месціць да 87 членаў экіпажа на борце, гаворыцца на сайце Чарнаморскага флоту РФ. Ён складае больш за 112 метраў у даўжыню, 15 метраў — у шырыню. Там удакладняецца, што «Цэзар Кунікаў» «уваходзіць у склад 197-й брыгады дэсантных караблёў ЧФ і актыўна выкарыстоўваецца ў вучэннях, баявой падрыхтоўцы флоту, а таксама ў ажыццяўленні спецыяльных перавозак».

Карабель удзельнічаў у баявых аперацыях РФ супраць Грузіі і Украіны, а таксама ў Сірыі, пішуць «Важные истории». 

Каментары5

  • Ягун
    14.02.2024
    ПодЧерноморский флот
  • Бычок
    14.02.2024
    У бычкоў пачаўся чарговы пір.
  • Ёсік
    14.02.2024
    Нейкую назву ўзялі незразумелую. Цэзар, дык у расеі іх не было. А вось кунікаў, гэта слэнгавы выраз. Аматар пацалункаў дзявочых вуснаў, што ніжэй пупа, пайшоў усьлед за караблём на...

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС22

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць