Літаратура11

На «Глінянага Вялеса» прэтэндуюць Някляеў, Федарэнка, Казько…

Паэт Алесь Аркуш абвясціў спіс намінантаў на штогадовую літаратурную прэмію «Гліняны Вялес».

Паэт Алесь Аркуш абвясціў спіс намінантаў на штогадовую літаратурную прэмію «Гліняны Вялес».
Як звычайна, у шорт‑ліст трапіла пяць кніг. На гэты раз чатыры празаічных і толькі адна паэтычная.

Прэтэндэнтамі з’яўляюцца «Цэнтр Еўропы» Уладзіміра Някляева, «Бунт незапатрабаванага праху» Віктара Казько, «Нічые» Андрэя Федарэнкі і «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча і «Акно для матылькоў» Міхася Скоблы.

На думку Алеся Аркуша, сёлетні спіс прэтэндэнтаў наймацнейшы ад 1993 году.

«Гліняны Вялес» быў заснаваны Таварыствам вольных літаратараў на пачатку 90‑х як процівага занадта традыцыяналісцкім густам адбору на прэміі дзяржаўныя.

***

Спіс усіх лаўрэатаў «Глінянага Вялеса»;

1993. Ігар Бабкоў — кніга «Solus Rex» (паэзія);

1994. Людка Сільнова — кніга «Рысасловы» (паэзія);

1995. Алесь Разанаў — кніга «Паляванне ў райскай даліне» (паэзія);

1996. Славамір Адамовіч — кніга «Каханне пад акупацыяй» (паэзія);

1997. Лявон Вашко — кніга «Паэты‑цары» (проза);

1998. Уладзімер Арлоў — кніга «Божая кароўка з Пятай авеню» (эсэістыка);

1999. Мікола Папека — кніга «Чарнавікі…» (паэзія);

2000. Сяргей Астравец — кніга «Цэнзарскія нажніцы» (проза);

2001. Віктар Слінко — кніга «Штольні вясны» (паэзія);

2002. Альгерд Бахарэвіч — кніга «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў» (проза);

2003. Пятро Васючэнка — кніга «Жылі‑былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (проза);

2004. Алена Брава — кніга «Каменданцкі час для ластавак» (проза);

2005. Сяргей Дубавец — кніга «Вострая Брама» (эсэістыка);

2006. Валянцін Акудовіч — кніга «Дыялогі з Богам» (эсэістыка);

2007. Алег Мінкін — кніга «Пенаты» (паэзія);

2008. Барыс Пятровіч — кніга «Жыць не страшна» (проза).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць