Грамадства1111

У наваполацкай калоніі прыбралі ўсе кніжкі на беларускай мове

Прыбралі і кніжкі на іншых мовах, апроч расійскай.

Калонія ў Наваполацку. За ёй бачныя трубы «Нафтана». Фота: Белсат

У наваполацкай калоніі, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і журналіст Андрэй Кузнечык, прыбралі ўсе кніжкі на беларускай мове. Пра гэта распавёў былы палітвязень, які цягам месяцаў знаходзіўся ў ПК-1, піша «Вясна».

«Дарэчы, цяпер з бібліятэкі вынялі ўсе беларускія творы: гэта пачалося недзе восенню 2023 года. Палітычным нельга чытаць Алексіевіч, напрыклад. Прыбралі Купалу, Караткевіча, Коласа.

Забралі кніжкі на замежных мовах — ангельскай, польскай, літоўскай і нават кітайскай. Пацаны пытаюцца: «А чаму нельга на кітайскай? Яны ж нашыя сябры». Ім адказваюць: «Сёння сябры, заўтра — ворагі». Усе кніжкі толькі на рускай мове».

Каментары11

  • В русском мире только - так
    01.02.2024
    Белорус должен быть денацинализированным (русским, безродным), необразованным, дурным, тёмным и нищим, а значит - ПОСЛУШНЫМ незаконной власти России в Беларуси, в лице лукашенко.
  • Ёсік
    01.02.2024
    Дык павесьце расейскія флаг, герб, партрэты пуціна, і абавязкова, каб заробак у расейскіх рублях выплочвалі. Хто гэта ўсё выдумляе, у каго глузды так працуюць? Хутка будуць тэрміны даваць за размовы на беларускай мове. PS. Вашыя расейскія сябры адправяць вас ахоўваць калоніі ў Сібіры, за палярным полюсам, а самі сюды прыедуць.
  • Ясненька
    01.02.2024
    Для лукашысцкіх турэмшчыкаў сябры толькі Расея.
    Рускамірскія турмы і калоніі.

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме3

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

Эксперт патлумачыў літоўцам, чаму беларусы выбіраюць Літву і які гэта патэнцыял для будучыні7

Падчас расійскай атакі дронамі на Польшчу жылы дом мог быць пашкоджаны абломкамі польскай ракеты5

Былы міністр юстыцыі Хаменка папрасіўся на выхад з Савета Рэспублікі. Ён быў намеснікам Качанавай3

Да 105-годдзя Купалаўскага тэатра выпусцілі гадзіннікі «Паўлінка»4

Беларуска зрабіла новы пашпарт, а ён аказаўся несапраўдным: Даведалася пра гэта ў аэрапорце2

Сяргей Ціханоўскі застаецца ў Фларыдзе? Новы фэйк канспіролагаў і прапагандыстаў21

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме3

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць