Здарэнні

Гарадзенец ледзь не памёр ад хатняга леча

Гэта стала першым выпадкам батулізму ў вобласці ў 2024 годзе.

Напярэдадні Калядаў 38-гадовы жыхар Бераставіцкага раёна пакаштаваў кансерваванае хатняе леча і адчуў недамаганне. Яго ванітавала, у страўніку было адчуванне цяжару. Мужчына звярнуўся да медыкаў, і толькі своечасовая дапамога выратавала яго ад смерці, піша Blizko.by.

Гэта стала першым выпадкам батулізму ў вобласці ў 2024 годзе.

Батулізм — гэта харчовае атручванне прадуктамі, заражанымі батулатаксінамі. У такіх рэчываў няма ні смаку, ні колеру, ні паху, таму вызначыць іх «на вока» нельга. Хатнія закаткі, заражаныя батулатаксінам, могуць выглядаць цалкам нармальна.

Падхапіць батулізм можна пры ўжыванні кансерваў (агароднінных, мясных, грыбных, рыбных), асабліва прыгатаваных у хатніх умовах, а таксама вэнджанай і салёнай рыбы, вяндліны, каўбасы і іншага.

Таксіны батулізму ўстойлівыя да замарозкі і высушвання, у кансервах яны могуць жыць гадамі. Апынуўшыся ва ўмовах, дзе няма паветра, споры пачынаюць вылучаць таксіны, якія ў 375 тысяч разоў мацнейшыя, чым яд грымучай змеі.

Каб не падвяргаць сваё жыццё небяспецы, медыкі раяць выконваць простыя правілы:

  • не купляць хатнія кансервы «з зямлі», на стыхійных рынках і ў іншых не прызначаных для гандлю месцах;
  • не ўжываць кансервы з прыкметамі ўздуцця і мутным расолам;
  • старанна мыць і апрацоўваць прадукты перад выкарыстаннем;
  • не кансерваваць «старую» гародніну, садавіну і грыбы;
  • пры падазрэнні на атручэнне неадкладна звяртацца да дактароў і не займацца самалячэннем.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў1

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным98

Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка3

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі6

Украінскія дроны атакавалі буйны дата-цэнтр Сбербанка ў Саратаўскай вобласці2

Затрымалі хакераў, якія ўзламалі «ДоДо Піцу». Сярод іх ёсць і беларус

Ціханоўская: Рэпрэсіі супраць беларускай культуры большыя, чым у часы СССР25

«Чаму б не працягнуць Zoom». Дызайнерка з Кіева выпадкова зняла прылёт расійскага дрона падчас анлайн-заняткаў1

У Германіі пачаўся суд над украінцам, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку»2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў1

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць