Беларусам рассылаюць небяспечныя паведамленні нібыта ад «Белпошты»
Гэтыя СМС могуць прывесці да страты грошай. У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры ўдакладнілі, як пазбегнуць небяспекі.

«У гэтых паведамленнях гаворыцца аб тым, што пасылка прыбыла на склад, але не можа быць дастаўлена адрасату, таму неабходна запоўніць неабходную інфармацыю перайшоўшы па спасылцы. Спасылкі ў рэчаіснасці з'яўляюцца фішынгавымі, а ўвод даных прыводзіць да спісання грашовых сродкаў грамадзян», — паведамілі ў БПЦ.
У працэсінгавым цэнтры раяць звярнуць увагу на адпраўніка, бо, як правіла, паведамленні прыходзяць не з беларускіх нумароў тэлефонаў.
Ні ў якім разе, вядома, нельга ўводзіць ніякіх асабістых даных і даных банкаўскай карткі, перайшоўшы па спасылкі ў такім СМС.
Калі вы ўсё ж чакаеце пасылку, то лепш самастойна схадзіць у паштовае аддзяленне і даведацца падрабязнасці. Таксама статус пасылкі можна самастойна праверыць на афіцыйным сайце РУП «Белпошта».
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары