Свет1818

З Латвіі выслалі 82-гадовага вайсковага пенсіянера, які працаваў на Расію

12 студзеня з Латвіі на тэрыторыю расійскай Пскоўскай вобласці дэпартавалі вайсковага пенсіянера, шматгадовага старшыню Латвійска-расійскай асацыяцыі супрацоўніцтва 82-гадовага Барыса Каткова. Перад гэтым ён быў затрыманы супрацоўнікамі памежнай аховы Латвіі, а яшчэ раней атрымаў распараджэнне ад імя міністра ўнутраных спраў пакінуць Латвію, піша Delfi.lv.

Барыс Каткоў пасля выдварэння з Латвіі дае інтэрв'ю расійскім прапагандысцкім СМІ. Скрыншот з відэа

Паводле слоў самога Каткова, распараджэнне пакінуць Латвію ён атрымаў 10 студзеня. У рашэнні, падпісаным міністрам унутраных спраў Латвіі, гаварылася, што Каткоў уяўляе пагрозу для бяспекі дзяржавы.

Раніцай 12 студзеня да яго прыехалі памежнікі, далі гадзіну на зборы, каб затым вывезці на мяжу. 

Як высветліў партал Delfi, пастанову аб унясенні Каткова ў спіс непажаданых у Латвіі персон прыняў кіраўнік МУС Рыхардс Казлоўскіс на падставе заключэння Службы дзяржбяспекі, якая атрымала інфармацыю аб дзейнасці Каткова, што пагражае дзяржаўнай бяспецы. Было ўлічана яго доўгае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Расіі і пракрамлёўскімі арганізацыямі ў Латвіі.

Барыс Каткоў прыехаў у Латвію ў 1966 годзе. Спачатку ён працаваў у вайсковым камісарыяце ў горадзе Цэсіс, а пасля ў Даўгаўпілсе. Пайшоў на пенсію ў званні палкоўніка ў 1991 годзе.

Пашпарт неграмадзяніна Латвіі Каткоў атрымаў у 1998 годзе, а ў 2000-м узяў расійскае грамадзянства. Пастаянны ДНЖ Латвіі ён атрымаў паводле закона, які страціў сілу яшчэ ў 2003 годзе, а пад апошнія папраўкі да Закона аб іміграцыі, больш строгія да асоб з расійскім пашпартам, ён не трапіў.

Каткоў быў вядомы ў Латвіі як актыўны прарасійскі дзеяч. У 1999 годзе ён узначаліў Латвійска-расійскую асацыяцыю супрацоўніцтва, ідэя стварэння якой паходзіла ад расійскай Дзярждумы. У 2004 годзе асацыяцыя заключыла дамову аб супрацоўніцтве з партыяй «Адзіная Расія», сам Каткоў публічна выказваўся ў падтрымку Пуціна.

Праўда, у лістападзе мінулага года Каткоў тлумачыў, што грамадзянства РФ ён прыняў, маўляў, для таго, каб ездзіць да сваякоў у Расію, дзе ў яго была нерухомасць, але цяпер яго нічога з гэтай краінай не звязвае. Ягоная жонка-пенсіянерка, паўналетнія сын і дачка — усе неграмадзяне Латвіі.

Паводле паправак у латвійскі Закон аб іміграцыі, прынятых Сеймам у 2022 годзе годзе, прадугледжвалася, што грамадзяне Расіі, якія жывуць у Латвіі, да 1 верасня 2023 года павінны былі прайсці экзамен на веданне латышскай мовы, а калі хто не здаў, то паўторны экзамен — да 30 лістапада 2023 года.

Тыя ж, хто патрабаванні новага закона проста праігнараваў, з 2 верасня 2023 года гублялі ДНЖ. Яны таксама пазбаўляюцца сацыяльных гарантый у Латвіі, не могуць легальна працаваць і атрымліваць медыцынскае абслугоўванне. Пасля гэтага Упраўленне па справах грамадзянства і міграцыі рассылала ім лісты з просьбай пакінуць краіну на працягу 90 дзён.

Верагодна, сярод тых, хто праігнараваў патрабаванні новага закона, быў і Барыс Каткоў.

Чытайце таксама:

Дэпутаты латвійскага Сейма заклікалі не пускаць беларускіх і расійскіх спартоўцаў на Алімпіяду

Латвія будзе ўмацоўваць мяжу з Беларуссю

Што з паўсядзённых фішак падабаецца ў іншых краінах. Частка 2: Італія, Латвія, Грузія, Турцыя

Што стала з расійскімі помнікамі, якія імперыя ставіла ў нацыянальных правінцыях

Каментары18

  • Kub
    13.01.2024
    Чакаем навіну пра яго пераезд на Беларусь.
  • Дэпартамент дэпартацыі
    13.01.2024
    Якое захапленьне! Маскавіцкі дзед нарэшце пабачыць роднае балота і галоўнага пацука. Не па замбатару, а ўжывую.
  • ром
    13.01.2024
    Беларус, ты будешь высылать??))) тябе ж уже выслали…цыркач

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы9

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце43

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы9

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць