Грамадства1616

Цяжка ўявіць, што «пашпарт новай Беларусі» будзе хутка прызнаны — еўрадэпутат

Некаторы час таму Святлана Ціханоўская заявіла аб працы над стварэннем «пашпарта новай Беларусі» для тых, хто не рызыкне паехаць дадому для замены старога дакумента. Аднак, могуць узнікнуць праблемы з прызнаннем новага пашпарта ў розных краінах Еўрасаюза.

Якім бачыцца рашэнне гэтай праблемы ў дэпутата Еўрапарламента ад Літвы Пятраса Аўштравічуса, пацікавіўся «Голас Амерыкі».

«Я ўпэўнены, што з юрыдычнага пункту гледжання і ўсіх іншых фактараў, якія вядуць да прызнання таго ці іншага пашпарта, адсутнічае шмат розных складнікаў, у тым ліку — суверэнітэт і тэрытарыяльнасць гэтага дакумента», — лічыць літоўскі палітык.

Ён тлумачыць, што, калі асобная краіна Захаду захоча прызнаць такі пашпарт, яна павінна будзе ўлічыць многія аспекты, якія на гэты момант не прапрацаваныя.

«Сама ідэя мне вельмі падабаецца, і я хацеў бы прызнаць гэты пашпарт яшчэ ўчора.

Але так як няма выразнага адказу наконт яго суверэнітэту, вельмі цяжка ўявіць, што ў хуткім часе можна спадзявацца на прызнанне такога пашпарта. Я сам гаварыў з дыпламатамі, з кіраўнікамі апазіцыйнага руху і думаю, што трэба ісці па больш практычным шляху — выдачы дакументаў для просьбітаў палітычнага прытулку», — падкрэслівае спадар Аўштравічус.

Ён таксама заклікае беларусаў больш канкрэтна прызнаць наступную рэальнасць: «Многія, асабліва на прыкладзе дакументаў, якія вяртаюцца ў Беларусь для аднаўлення, яшчэ не разумеюць, у якую рызыкоўную сітуацыю яны сябе ставяць. Яны рызыкуюць сваім жыццём, сваім здароўем і сваёй будучыняй. Гэта ж таталітарны рэжым — сачэнне за ўсімі ідзе кругласутачна, таму такія рызыкоўныя паводзіны не павінны працягвацца».

Па словах еўрадэпутата, беларусы таксама павінны прызнаць, што гэтая праблема доўгатэрміновая, стратэгічна небяспечная для іншадумцаў і для ўсіх, хто мае ўласнае меркаванне.

«А нам на Захадзе трэба выдаваць дакументы бежанцаў, і гэта найбольш кароткатэрміновае вырашэнне праблемы, якая несумненна існуе.

Са сканчэннем дзеяння пасведчання асобы ўзнікаюць цалкам канкрэтныя праблемы, але я ўпэўнены, што многія краіны гатовыя іх вырашаць вельмі практычна», — падсумаваў Пятрас Аўштравічус.

Каментары16

  • Смех
    04.01.2024
    А чаго менавіта гэтага дэпутата запыталі, а не немца якога? Што больш нікога не знайшлі. У гэтага ж зімой снега не дапросішся
  • Зразумела
    04.01.2024
    Ідэя вельмі падабаецца, але х*эн вам, а не пашпарт, сказаў летувіскі дэпутат. Нічога дзіўнага не заўважылі?
  • Пан
    04.01.2024
    Даўно пара было выязджаць у Польшчу. Не здзіўлюся, калі Летува папросіць Святлану і каманду адмовіцца ад пагоні як ад нацыянальнага сімвала і папросіць з краіны

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ6

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер22

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ6

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць