Вайна22

74 загінулі, 27 параненых. З'явіліся новыя звесткі пра колькасць загінулых у выніку атакі на карабель «Новачаркаск»

Партал «Навіны Севастопаля» са спасылкай на «Незалежнае тэлебачанне Севастопаля» паведаміў, што ў выніку ўкраінскай атакі на буйны расійскі дэсантны карабель «Новачаркаск» у порце Феадосіі загінулі 74 чалавекі, а яшчэ 27 атрымалі раненні. Праўда, неўзабаве гэтую інфармацыю выдалілі. 

Інфармацыя на севастопальскіх рэсурсах з'явілася са спасылкай на аддзел інфармацыйнага забеспячэння Чарнаморскага флоту. 

Таксама паведамляецца, што галоўнакамандуючы вайскова-марскім флотам Расіі адмірал Мікалай Яўменаў звярнуўся да кіраўніка адміністрацыі горада Новачаркаска Юрыя Лысенкі з прапановай абвясціць на тэрыторыі горада двухдзённую жалобу. Акрамя таго, ён прапанаваў разгледзець пытанне аб дапамозе сем'ям загінулых маракоў, якія служылі на караблі.

У той жа час па інфармацыі, прадстаўленай кіраўніком расійскай акупацыйнай адміністрацыі Крыма Сяргеем Аксёнавым, у выніку атакі загінуў толькі адзін чалавек, а двое параненыя. Па звестках тэлеграм-канала Astra, у момант атакі ноччу 26 снежня на караблі знаходзіліся 77 маракоў — 33 з іх лічацца зніклымі без вестак, 19 параненыя.

Каментары2

  • Жыве Беларусь
    29.12.2023
    Ювелірная работа
  • Igar Zubkin
    29.12.2023
    Добра, добра ды мала.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць