Усяго патроху44

Памятаеце добра апранутую дзяўчыну з айфонам, якая «страляе» па 20 рублёў? Гэта не адзіны яе спосаб разводу мінакоў

Алена збірае з мінчукоў у Лебядзіным па 20 рублёў (часам атрымліваецца і больш), але вяртаць не спяшаецца. Пасля публікацыі гэтай гісторыі ў рэдакцыю Onliner напісалі яшчэ некалькі чалавек, якія сцвярджаюць, што гэта не адзіная схема.

Купіць прадукты

Некалькі чытачоў распавялі, што Алена падыходзіла да іх у крамах з просьбай аплаціць пакупкі. Нехта адказваў, што няма грошай, і адмаўляў, нехта вырашаў дапамагчы.

— Я стаяў на касе, калі яна падышла і папрасіла аплаціць пакупкі: яе карта прывязана да тэлефона, а ён разрадзіўся (у руках яна пры гэтым трымала iPhone pro-мадэлі). Апранутая была не бедна, і па твары не скажаш, што яна прадстаўнік няшчасных пластоў насельніцтва, — апісвае Ілля лістападаўскую сітуацыю.

На касе за прадукты атрымалася каля 30 рублёў. Алена абяцала адправіць іх на тэлефон праз хвілін 15, як знойдзе зарадку. Для пераканаўчасці пакінула свой нумар.

Ілля пачакаў гадзіну, потым патэлефанаваў некалькі разоў — нумар быў недаступны.

— Загугліў нумар тэлефона, па першай спасылцы знайшоў водгукі аб тым, што гэта махлярка.

У гэтай сітуацыі 30 рублёў не шкада. Абураны толькі тым, што такі чалавек можа адкрыта, спакойна і бяскарна займацца гэтым не першы месяц (а можа, і год). Твар яна не хавае, на камеры крамы, можа, нешта патрапіла.

Падобная гісторыя ў Максіма, толькі яна адбылася ўжо ў іншай краме і ў снежні. Нумар мабільнага, прозвішча і ініцыялы дзяўчыны супадаюць.

— Яна падыходзіла на касе самаабслугоўвання. Сказала, што сеў тэлефон і не можа аплаціць крыху прадуктаў — на 23 рублі. Абяцала, што адразу ж перавядзе грошы ў дадатку банка па нумары мабільнага, як зарадзіць тэлефон, праз 15 хвілін.

Зняць кватэру

Яшчэ больш дзіўная гісторыя здарылася ўлетку, там таксама засвяціўся нумар, з якім звязваюць Алену. У раёне «Мінск-Свет» да Кірыла прыкладна ў дзве гадзіны ночы падышла жанчына і папрасіла дапамагчы з аплатай кватэры на суткі.

Легенда была такой: прыехала з Масквы, аплаціць кватэру не атрымліваецца з-за праблем з банкаўскім пераводам. Ёсць знаёмы ў Беларусі, але вось зараз ён не можа дапамагчы «па тэхнічных прычынах».

Для пераканаўчасці Алена нават паказала на нейкую кватэру ў найбліжэйшай хаце.

— Давер выклікаў той факт, што ў гэтым раёне часта здымаюць кватэры на суткі жыхары іншых краін, бывае, што прыязджаюць з Масквы. У арэндадаўцаў гэтых кватэр ёсць аўтаматызаваная сістэма, якая паведамляе код скрыні з ключом пасля пераводу сродкаў. І былі выпадкі, крыху падобныя на гэты (але заканчвалася ўсё станоўча).

Тады Кірыл вырашыў дапамагчы 100 рублямі, дзяўчына абяцала за 30 хвілін перавесці грошы і пакінула свой нумар.

— Далей пачаліся рэдкія адказы ў тэлеграме, пасля чаго яна пачала ігнараваць цалкам, пры паўторным званку па тэлефоннай сувязі аказалася, што я ўжо заблакаваны.

У міліцыю Кірыл не звяртаўся — тады падумаў, што дзяўчына магла проста забыцца/забіць наконт аплаты.

— Пазней успомніў пра гэтую сітуацыю і вырашыў па нумары тэлефона знайсці інфармацыю ў інтэрнэце. Убачыў, што мой выпадак не адзінкавы і меркаванае імя, імя па бацьку — Алена Міхайлаўна. Гэтая інфармацыя пацвердзілася, калі я вырашыў праверыць яе нумар праз функцыю пераводу ў дадатку банка.

Падобна, што ў нейкую кватэру ёй усё ж удалося засяліцца. «Здымала ў знаёмых кватэру пасуткава. Прыехала позна ўвечары, сказала: пусціце, калі ласка, заўтра грошы аддам. Ні заўтра, ні паслязаўтра грошай не прынесла, і яе выселілі», — сцвярджаюць чытачы і таксама прыводзяць у пацверджанне нумар і імя дзяўчыны. 

Узяць крэдыт?

Магчыма, гэта яшчэ не ўсе гісторыі з удзелам Алены. Жыхары Лебядзінага кажуць, што перыядычна яна сядзіць у розных кавярнях, дзе ў яе таксама магічным чынам разраджаецца тэлефон — якраз да моманту аплаты. Пры гэтым яна спакойна пакідае нумар тэлефона. Ці атрымалася каму вярнуць грошы? Нам пра такія выпадкі невядома.

У чаце раёна абмяркоўвалі, што дзяўчына прасіла пазычыць 1000—1500 рублёў ці каб нехта ўзяў крэдыт, але нейкіх пацверджанняў такой гісторыі няма. Калі вы сутыкаліся з гэтым, магчыма, варта папярэдзіць і іншых.

Каментары4

  • Мушчына 30 лет
    20.12.2023
    Чувак, ну и как, ПАЗЛ СЛОЖИЛСЯ? 
  • Ёсік
    20.12.2023
    Не па-жабрацку апранутая, плафон у руцэ, можа красуня, і ўжо чэлес пачаў налівацца крывёю, глузды пачалі адмаўляць гаспадару. А падышла бы троху памятая жанчына з брудам пад пазногцямі, дык ссанай анучай бы адганялі, дрыцары. Боўдзілы, калі не шкада 20-30 рублёў, навошта ў анлайнер пішаце? Ідзі ў салон А1 ці МТС, і ажыві свой гаманец-айфон праз зарадку. Лепш грошы кіньце коткам ды сабакам, ці якому немаўляці на аперацыю.
  • Маскавітаў геть!
    21.12.2023
    Тым хто 'прыехаў з маськвы' ў две гадзіны ночы можна выпісваць прывітальны паддупнік і адразу развітальны.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары1

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў15

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася3

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі32

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары1

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць