Эканоміка66

Пуцін просіць яйкі. Колькі яны каштуюць у Беларусі і суседніх краінах

Падчас прамой лініі, якая праходзіла 14 снежня, у Пуціна спыталі пра дэфіцыт яек у продажы і рост цэн на іх. За два месяцы яйкі ў Расіі падаражэлі на 30%. Пуцін адзначыў, што Беларусь прапанавала дапамагчы. Паглядзелі, якія цэны на курыныя яйкі ў Беларусі і суседніх краінах.

Фота: Gregory Adams / Getty Images

У Беларусі цэны на яйкі пачынаюцца з 2 рублёў 75 капеек. Самыя дарагія каштуюць каля 4,5 рубля.

Па даных Расстата, дзясятак курыных яек у РФ каштуе каля 116 расійскіх рублёў. Гэта каля 4,2 беларускага рубля. Самыя танныя яйкі ў Маскве прадаюцца ў «Пяцёрачцы» — па 100 расійскіх рублёў за дзясятак (каля 3,6 нашага рубля).

У Польшчы цэны на дзясятак курыных яек пачынаюцца з 8 злотых (каля 6,4 рубля).

У Літве дзясятак яек каштуе ад 1,75 еўра, гэта каля 6 рублёў.

У Латвіі цэны стартуюць з 1,64 еўра за 10 штук — пры пераводзе на нашы рублі выходзіць каля 5,65 рубля.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ ужо пракаментаваў сітуацыю з дэфіцытам яек, якая цяпер склалася ў Расіі, і выказаў гатоўнасць пастаўляць туды тыя, якія беларусам не патрэбныя.

Чытайце таксама:

Кітайскія машыны замест еўрапейскіх, чэргі па Geely, люксавыя аўто для расіян. Як за год змяніўся аўтамабільны рынак

З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?

Каментары6

  • Страна чудес
    15.12.2023
    В США куриные яйца в цене стартуют с отметки доллар за дюжину.Потом ценник растёт в зависимомти от размера и качества.Органические(не нужно смеяться) яйца свободных куриц стоят плюс минус 4 доллара .Крайне доступный продукт также как мука ,крупы ,неорганическая свинина и курятина
  • Андрусь
    15.12.2023
    Расійцы ўсё пачатку абкатваюць на Беларусі, а потым паўтараюць у сябе. У нас такое ўжо было. Потым "празідзент узяўся за яйца". Але, расійцам варта ўлічваць з досведу беларусаў, што, калі прэзідэнт бярэцца за яйца, звычайна малако прападае.  
  • ПБ82
    15.12.2023
    Бывае так будуеш імперыю якая супрацьстаіць Захаду, А тут, хераксь, яйкі зьніклі
    🤷🏻‍♂️

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі6

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек1

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе65

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі6

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць