Культура

Вядомыя беларусы агучылі «Мужыцкую праўду» Каліноўскага

Выдавецтва Litaralna прэзентавала аўдыякнігу «Мужыцкая праўда», якая складаецца з агучаных тэкстаў першай беларускай газеты. У іх Кастусь Каліноўскі звяртаўся да суайчыннікаў падчас паўстання 1862-1863 гадоў.

Тады выйшла сем нумароў газеты. Зараз іх агучылі сем вядомых беларусаў: Аляксандр Памідораў, Лявон Вольскі, Руся Shuma, Уладзімір Пугач, Мікіта Мелказёраў, Глеб Сямёнаў, Дзяніс Дудзінскі.

Паслухаць аўдыякнігу можна бясплатна на сайце Litaralna.com.

— Мы лічым важным агучваць не толькі мастацкую літаратуру, але і беларускія культурныя здабыткі ў іншых жанрах, у тым ліку публіцыстыцы, — тлумачыць заснавальнік выдавецтва Litaralna Уладзімір Пугач. — Паўтара стагоддзя таму адукаваныя, прагрэсіўныя людзі, неабыякавыя да лёсу сваёй краіны, свайго народа, на чале з Каліноўскім транслявалі думкі і сэнсы, якія б варта пачуць і сучасным беларусам. Менавіта таму мы вырашылі, што тут было б добра зрабіць менавіта калектыўны праект.

— Гэта твор, знаёмы ўсім нам са школы. Але ў тым узросце складана зразумець, пра што ён насамрэч, — падзяліўся Аляксандр Памідораў. — Гэта першы сапраўды народны маніфест, з апорай на рэальнае жыццё простых людзей. Тут упершыню гучыць «Досыць!» і заклік да аднаўлення, а таксама да самавызначэння свайго нацыянальнага, культурнага, этнічнага. Што дагэтуль для нас звышактуальна. Асабліва зараз, калі Беларусь знаходзіцца ў жорсткай акупацыі. Тут ёсць нават некаторыя рэцэпты для барацьбы. Проста не будзе, але перамога будзе на нашым баку.

Гэта чацвёртая аўдыякніга ад выдавецтва Litaralna.

У лістападзе выйшлі аўдыяверсіі кніг Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі», «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча, а таксама «Аповесць майго часу» Ігнація Янкоўскага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй33

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю21

«Альтэрнатыва для Германіі» папярэдне выйграе выбары ў другім рэгіёне46

Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч4

Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай 10

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй33

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць