Вайна

Зяленскі пра контрнаступ: Мы не дасягнулі жаданага, але мы не адступаем

Прэзідэнт Украіны растлумачыў, што Украіна не атрымала ад саюзнікаў усяго неабходнага ўзбраення, а абмежаванасць колькасці Узброеных сіл не дазволіла ёй хутка прасоўвацца наперад.

Уладзімір Зяленскі падчас наведвання Купянскага ўчастку фронту. Справа ад яго камандуючы Сухапутнымі войскімі Аляксандр Сырскі. Фота: фэйсбук Уладзіміра Зяленскага

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прызнаў, што доўгачаканы контрнаступ летам і восенню не прынёс чаканых прарываў, але падкрэсліў, што Украіна не адступае і што ёй патрэбна дапамога ў нарошчванні айчыннай вытворчасці ўзбраенняў, піша «Украінская праўда».

«Глядзіце, мы не адступаем, я задаволены. Мы ваюем з другой (па магутнасці) арміяй у свеце, я задаволены. Мы губляем людзей, я не задаволены. Мы не атрымалі ўсю зброю, якую хацелі, я не магу быць задаволены, але я таксама не магу занадта скардзіцца… Мы хацелі больш хуткіх вынікаў. З гэтага пункту гледжання, на жаль, мы не дасягнулі жаданых вынікаў. І гэта факт…

Не хапае сіл, каб хутчэй дасягнуць жаданых вынікаў. Але гэта не значыць, што мы павінны апусціць рукі, што мы павінны здацца. Мы ўпэўненыя ў сваіх дзеяннях. Мы змагаемся за тое, што належыць нам».

Зяленскі растлумачыў, што Украіна не атрымала ад саюзнікаў усяго неабходнага ўзбраення, а абмежаванасць колькасці Узброеных сіл не дазволіла ёй хутка прасоўвацца наперад.

Зрэшты, па яго словах, за апошнія некалькі месяцаў усё ж былі дасягнуты пэўныя станоўчыя вынікі.

Зяленскі адзначыў, што Украіне ўдалося дасягнуць паступовых тэрытарыяльных дасягненняў супраць лепш узброенага і ўмацаванага ворага.

Зяленскі таксама спадзяецца, што заходнія саюзнікі, у прыватнасці ЗША, прапануюць выгадныя крэдыты і кантракты для дасягнення гэтай мэты.

«Гэта выхад», — сказаў Зяленскі, дадаўшы, што нішто так не палохае Расію, як вайскова самадастатковая Украіна.

Цяперашні контрнаступ быў падмацаваны дзясяткамі мільярдаў даляраў заходняй ваеннай дапамогі і цяжкім узбраеннем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць