Грамадства11

Блогераў абавяжуць увайсці ў рэестр распаўсюджвальнікаў рэкламы

Блогерам, якія штосьці рэкламуюць у сацсетках, падобна, давядзецца ўключацца ў спецыяльны рэестр. Навацыя вынікае з праекта закона «Аб змене законаў па пытаннях рэкламы». Ці так гэта насамрэч, Office Life спытаў у экспертаў REVERA Belarus — вядучага юрыста Дзяніса Валюкевіча і юрыста Лізаветы Калмыковай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Viorel Kurnosov / vecteezy.com

Эксперты ўдакладняюць: аказанне рэкламных паслуг без уключэння ў рэестр з 2022 года незаконна па ўказе № 426 «Аб размяшчэнні (распаўсюджванні) рэкламы».

Але ў дакуменце ёсць выключэнні, адно з іх — размяшчэнне рэкламы ў інтэрнэце, калі гаворка не ідзе аб сеткавым выданні.

Юрысты Revera Belarus звяртаюць увагу, што праект закона таксама прадугледжвае выключэнні, пры якіх не трэба ўключацца ў рэестр, але сярод іх ужо няма размяшчэння рэкламы ў інтэрнэце.

Гэта азначае, што калі праект будзе прыняты, то блогерам і іншым асобам для размяшчэння рэкламы на сваіх медыяплатформах і ў сацыяльных сетках давядзецца прайсці працэдуру ўключэння ў рэестр рэкламараспаўсюджвальнікаў.

Парадак уключэння ў рэестр рэкламараспаўсюджвальнікаў, верагодна, застанецца ранейшым. Для гэтага трэба будзе накіраваць апавяшчэнне па вызначанай форме ў МАРТ.

Ігнараванне новых патрабаванняў будзе звязана з істотнымі рызыкамі: незаконная дзейнасць можа пацягнуць накладанне штрафу з канфіскацыяй да 100% сумы атрыманага даходу.

Рэестр рэкламараспаўсюджвальнікаў працуе з 1 лютага 2022 года. Ад уключэння ў яго на гэты момант вызвалены таксама тыя, хто прапануе рэкламу на транспарце або праз тэлефонную, факсімільную, сотавую сувязь, электронную пошту, а таксама пры рэкламаванні ў месцах масавых мерапрыемстваў, спаборніцтваў і конкурсаў.

Каментары1

  • ап
    23.11.2023
    не зря влад бумага сыбау у рашку ой не зра.... 

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць