Культура

Назвалі пераможцаў турэмнай прэміі імя Францішка Аляхновіча. Некаторыя імёны і творы засакрэчаныя

Прозвішчы будуць абвешчаныя толькі пасля таго, як гэта стане бяспечна для аўтараў.

Беларускі драматург, бацька беларускага тэатра Францішак Аляхновіч (1883—1944) быў першым, хто апісаў сталінскія лагеры. Ён сядзеў на Салаўках у 1927—1933 гадах. Яго «У капцюрох ГПУ» выйшлі ў 1934 годзе ў Вільні, на чвэрць стагоддзя раней за «Архіпелаг ГУЛАГ» Аляксандра Салжаніцына

Сёлета дзеля бяспекі арганізатары прэміі прапанавалі намінантам або іхнім сваякам, пры жаданні, захаваць ананімнасць і гарантавалі канфідэнцыйнасць. З гэтае прычыны імёны некаторых пераможцаў і лаўрэатаў схаваныя пад псеўданімамі, не абвяшчаюцца і назвы іхніх твораў. Прозвішчы будуць абвешчаныя толькі пасля таго, як гэта стане бяспечна для аўтараў, паведамляе Беларускі ПЭН.

Пераможцаў і лаўрэатаў вызначала Рада Беларускага ПЭНа.

Такім чынам, пераможцамі прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены, сталі:

Алесь Бяляцкі з успамінамі пра музей Максіма Багдановіча;

  • Алег Груздзіловіч з кнігай «Мае турэмныя муры»;
  • Марк Каласок з кнігай (назва не абвяшчаецца публічна);
  • Вольга Класкоўская з турэмнымі дзённікамі;
  • Летапісец з нататкамі (назва не абвяшчаецца публічна);
  • «Нікола Тэсла» з кнігай (назва не абвяшчаецца публічна).

Лаўрэатамі прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены, сталі:

  • Уладзімер Гундар з вершам «У свеце, якім бы ён ні быў…»;
  • Андрэй Кузнечык з вершамі;
  • Спадар Лапычаў з вершамі;
  • Ілья Міронаў з вершам «Думаеце, такога не бывае?» і нататкамі;
  • Павал Севярынец з вершамі;
  • Анатоль Хіневіч з вершам «Паглядзі ў люстэрка…»;
  • Сяргей Ціханоўскі з вершамі;
  • Max V. Detta з вершамі.

Каментуючы выбар журы, старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай сказала: «Сёлета, абвяшчаючы пераможцаў і лаўрэатаў, мы адзначаем не толькі літаратурнае майстэрства, але і непахіснасць духу аўтараў, якія пішуць ва ўмовах няволі. Кожная старонка іх твораў — гэта не проста словы, а адлюстраванне іх барацьбы за свабоду думкі і выказвання. Уручаючы гэтую прэмію, мы не толькі адзначаем іх талент, але і падтрымліваем іх нязломнае памкненне да свабоды».

Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода» віншуюць лаўрэатаў і зычаць ім найхутчэйшага вызвалення.

Адрасы ўвязненых пераможцаў і лаўрэатаў прэміі можна знайсці тут.

У 2013 годзе Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода» заснавалі разам прэмію за творы, напісаныя ў зняволенні, і прысвяцілі яе беларускаму драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883—1944), чыя кніга «У капцюрох ГПУ» адной з першых расказала свету пра савецкі ГУЛАГ.

Лаўрэатамі прэміі імя Францішка Аляхновіча станавіліся Ігар Аліневіч, Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Фелікс Пекер, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута, Ірына Халіп, Уладзімір Някляеў, Алесь Пушкін ды іншыя.

Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але спадзяюцца, што неўзабаве прэмія страціць сваю актуальнасць.

Паводле даных Беларускага ПЭНа, сёння ў Беларусі трымаюць у зняволенні не менш за 30 «Людзей Слова».

Каментары

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі28

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам9

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне11

Мегатоп упершыню выпусціў абутковы адвент-каляндар1

«Вы — мяса». 37‑гадовы будаўнік з Пінска паехаў на заробкі ў Пецярбург, а апынуўся ў штурмавой групе пад Суджай9

«Проста за*бала ўсё гэта». Юшкевіч расказаў пра матывацыю экс-падпалкоўніка КДБ, які зліў тэлефонныя размовы пра смерць Рамана Бандарэнкі5

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам2

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі28

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць