Спорт

Зімовая Алімпіяда ўпершыню пройдзе на тэрыторыі некалькіх краін

Арганізатарам Алімпіяды ў Італіі не ўдалося знайсці сродкі на рэканструкцыю санна-бабслейнай трасы, на якой праходзілі гульні ў 1956 года. У гэтай сувязі спаборніцтвы па трох відах пройдуць па-за межамі Італіі. Пра гэта на сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у Індыі заявіў кіраўнік аргкамітэта найбліжэйшых зімовых гульняў Джавані Малага, піша РБК.

Італьянская дэлегацыя радуецца перамозе заяўкі Мілана і Карціна-д'Ампеца ў 2026 года. Лазана (Швейцарыя). 24 чэрвеня 2019 года. Фота: Philippe Lopez / AP

Арганізатарам не ўдалося знайсці сродкі на рэканструкцыю санна-бабслейнай трасы Эўджэніа Монці, на якой планаваліся спаборніцтвы. На гэтай трасе праходзілі гульні 1956 года. Так, Алімпіяда-2026 стане першымі зімовымі гульнямі, якія пройдуць на тэрыторыі некалькіх краін.

Імаверна, гэта будуць Аўстрыя і Швейцарыя.

«Два дні таму ўрад Італіі паведаміў нам, што найлепшым выхадам з сітуацыі будзе рашэнне разгледзець пытанне аб пераносе спаборніцтваў на ўжо існы аб'ект. У гэтай сувязі аргкамітэт павінен вызначыцца з аб'ектам па-за межамі Італіі. Мы ўжо працуем над вывучэннем усіх магчымых рашэнняў», — сказаў Малага.

У бабслеі на Алімпіядзе 2026 года будуць разыграны чатыры камплекты ўзнагарод, у санным спорце — пяць, у скелетоне — тры.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў 2026 годзе пройдуць з 6 да 26 лютага ў Мілане і Карціна-д'Ампеца.

Гэта будзе трэцяя Зімовая Алімпіяда ў Італіі. У 1956-м Зімовыя гульні прымала менавіта Карціна-д'Ампеца, у 2006 годзе Гульні прайшлі ў Турыне.

Таксама ў Рыме ў 1960 годзе прайшла Летняя Алімпіяда.

Каментары

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць