Вайна11

Украінскія войскі вызвалілі Андрэеўку каля Бахмута — Маляр

Узброеныя сілы Украіны маюць поспех на Бахмуцкім кірунку. Яны вызвалілі населены пункт Андрэеўка, што знаходзіцца за 10 км на поўдзень ад Бахмута, і замацоўваюцца на занятых пазіцыях, цытуе намесніцу міністра абароны Украіны Ганну Маляр піша «Украінская праўда».

Андрэеўка на карце абведзеная чырвоным

«Асноўныя баі працягваюцца ў раёнах Андрэеўкі, Курдзюмаўкі, Кляшчэеўкі. І ў нас там добрыя навіны. Андрэеўка наша. Замацоўваемся на занятых пазіцыях», — заявіла Ганна Маляр.

Паводле яе слоў, Узброеныя сілы Украіны на Бахмуцкім кірунку працягваюць рух наперад. Праўда, на паўночным флангу вораг спрабуе адбіць страчаныя пазіцыі, але «на паўднёвым мы паспяхова прасоўваемся», — дадала чыноўніца.

11 верасня Маляр паведамляла, што УСУ маюць пэўны поспех у раёне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі на Бахмуцкім кірунку, за мінулы тыдзень удалося вызваліць тут 2 кв. км тэрыторыі.

Каментары1

  • беларус
    14.09.2023
    Нажаль зняпраўдзілі, трываюць баі.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць