Вайна44

«Заканчваецца і Куба, якая супрацьстаяла ЗША». Куба выявіла расійскую сетку вярбоўкі сваіх грамадзян для вайны з Украінай і абурылася

Куба афіцыйна заявіла аб рашучых дзеяннях па прадухіленні вярбоўкі яе грамадзян для ўдзелу ў ваенных аперацыях ва Украіне. Такую практыку яна разглядае як гандаль людзьмі. Калякрамлёўскі гісторык своеасабліва пракаментаваў гэта. 

Cuba Куба
Куба разглядае наёмніцтва як гандаль людзьмі. Фота: Getty Images

Міністэрства замежных спраў Кубы распаўсюдзіла заяву, у якой адзначаецца, што Міністэрства ўнутраных справаў краіны выявіла і вядзе працу па нейтралізацыі і ліквідацыі сеткі гандлю людзьмі, якая дзейнічала з Расіі з мэтай прыцягнення ў расійскае войска для ўдзелу ў ваенных аперацыях ва Украіне грамадзян Кубы, якія пражываюць у Расіі, а таксама грамадзян на тэрыторыі самой Кубы.

Улады краіны заявілі, што ў адносінах да асобаў, якія маюць дачыненне да гэтай дзейнасці, узбуджаны крымінальныя справы.

«Ворагі Кубы распаўсюджваюць скажоную інфармацыю, каб ачарніць імідж краіны і паказаць яе саўдзельніцай гэтых дзеянняў, якіх мы рашуча не прымаем. Куба займае цвёрдую і дакладную гістарычную пазіцыю супраць наёмніцтва і адыгрывае актыўную ролю ў ААН, выступаючы супраць згаданай практыкі.

Куба не ўдзельнічае ў вайне ва Украіне. Яна дзейнічае і будзе дзейнічаць рашуча супраць тых, хто на тэрыторыі краіны ўдзельнічае ў любой форме гандлю людзьмі ў мэтах наёмніцтва або вярбоўкі», — гаворыцца ў заяве.

Гэтую заяву па-свойму пракаментаваў пракрамлёўскі гісторык Аляксандр Дзюкаў. Дзеянні ўладаў Кубы ён паспрабаваў выдаць за міфічную здраду ідэалаў:

«Судзячы з усяго, на нашых вачах заканчваецца і Куба, якая супрацьстаяла ЗША. МЗС Кубы называе вярбоўку добраахвотнікаў у СВА «гандлем людзьмі», МУС заводзіць крымінальныя справы. Мінулі тыя часы, калі кубінскія ваеннаслужачыя давалі дыхту ў Афрыцы».

Аляксандр Дзюкаў Александр Дюков Alexander Dyukov

Нагадваем, што прыкладна год назад у Гаване прайшла XXII штогадовая міжнародная нарада камуністычных і працоўных партый, якая асудзіла вайну і прыняла жорсткую антываенную рэзалюцыю, у якой «рашуча абвергла любую датычнасць палітыкі расійскага ўрада да антыфашысцкага руху». Рэзалюцыю адмовіліся падпісаць прадстаўнікі расійскіх КПРФ і РКПР і рэшткаў Камуністычнай партыі Украіны.

Чытайце яшчэ:

«Якія беларусы цёплыя». Беларускі кубінец — пра свае дзве радзімы і год на Акрэсціна

Куба правяла пяціразовую дэвальвацыю

Разведка ЗША падазрае Расію ў акустычных атаках на Кубе ў 2017 годзе

Каментары4

  • Скоро
    06.09.2023
    Показательно, но с нацистской Россией не хочет иметь дело коммунистическая Куба !
    Скоро, с таким заявлением, выступит и коммунистический Китай, когда отымеет проблем в экономике из-за экономической поддержки нацистского режима путина и нацистской России.
     Это в РФ и РБ "борются", с придуманным пропагандой и для нужд власти "нацизмом" в Украине и на Западе, нацистскими методами и давно став нацистами, а за пределами России и  Беларуси всё, всем, давно понятно.
  • joker
    06.09.2023
    Прабачце за жарт на жахлівую тэму, але мне вось цікава: расея і пуцін вырашылі па спісе рабіць нешта дрэннае. Таму што ўжо быў фашызм, нацызм, антысемітызм, расізм, тэрарызм, ваенныя злачынства, гандаль зброяй, гвалт, катаванні, генацыд і так далей - зараз гандаль людзьмі. Пуцін вырашыў стаць Доктарам Злом нашага часу? Знешняе падабенства ўжо ёсць
  • Турбапатрыёт
    06.09.2023
    Чэ, пачытайце літаратуру. Чэ Гевара той яшчэ мярзотнік

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ34

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць