Свет44

Алігарха Каламойскага ў Кіеве арыштавалі, але могуць выпусціць пад заклад

Шаўчэнкаўскі райсуд Кіева абраў алігарху Ігару Каламойскому меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам 60 дзён з магчымасцю ўнясення закладу ў памеры амаль 14 мільёнаў даляраў, паведамляе «Украінская праўда».

Ігар Каламойскі на судзе. Фота: Украінская праўда

Хадайніцтва аб прымяненні да Каламойскага меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай было задаволена часткова. Яму вызначана мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам на 60 дзён — да 31 кастрычніка ўключна. Суддзя пастанавіў узяць яго пад варту ў зале суда.

У той жа час памер закладу вызначаны як 190 тысяч пражытачных мінімумаў для працаздольных асоб або 509 мільёнаў 960 тысяч грыўняў (каля 13 мільёнаў 800 тысяч даляраў).

Пасля абвяшчэння рашэння пракурор ад каментароў адмовіўся, Каламойскі таксама не сказаў ні слова.

Пазней абаронца Каламойскага Аляксандр Лысак у каментары «Украінскай праўдзе» заявіў, што адвакаты будуць падаваць апеляцыю на пастанову аб абранні меры стрымання.

«Мы цяпер не разглядаем пытанне аб унясенні закладу. Мы будзем чакаць поўнае рашэнне суда. І, вядома ж, будзем падаваць апеляцыю», — сказаў ён.

Раней 2 верасня Служба бяспекі Украіны, Бюро эканамічнай бяспекі і Офіс генпракурора Украіны ўручылі алігарху Ігару Каламойскаму падазрэнне па артыкулах 190 і 209 Крымінальнага кодэкса: махлярства і легалізацыя (адмыванне) маёмасці, атрыманай злачынным шляхам.

Шаўчэнкаўскі райсуд Кіева выбіраў Каламойскаму меру стрымання ў закрытым рэжыме на просьбу адваката алігарха. Аднак на абвяшчэнне рашэння журналістаў пусцілі.

Каментары4

  • Bruh
    03.09.2023
    Цель этого действия: Буратино ушёл от Карабаса и открыл свою собственную артель по стрижке баранов. Крупномасштабное воровство во время войны - это вопиющий цинизм и подсудное дело.
  • Максим Дизайнер
    03.09.2023
    Bruh

    А Резникова когда?А военкомов всех подряд?Или еще не всем дочкам и любовницам виллы на Лазурном берегу построили?
  • бабруйчанін
    03.09.2023
    20 год таму у рф пасадзілі Хадаркоускага у березоускага гусінскага " забралі тв"
    Зьявілісь сечін ротенберг кавальчік...і панеслась
    Каму " Закон" а каму ні да закона
    Пакуль Закон Права залежаць ад " палітычнай волі" нейкага " волевога персанажа" будзе як на усходзе ці у рБ ці " вечны...майдан"

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна17

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму23

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай5

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне5

Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі4

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі9

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць