Грамадства88

Сустрэчу беларускай апазіцыі ў Румыніі арганізоўваў паліттэхнолаг, які раней быў звязаны ў тым ліку з Каламойскім

У СМІ прайшла інфармацыя пра сустрэчу прадстаўнікоў апазіцыйных структур у Румыніі, арганізаваную ўкраінцамі. Але наколькі можна давяраць тым арганізатарам? 

Дзмітрый Грамакоў. Фота з сайта icds.ee

Як паведаміла «Радыё Свабода», сустрэча прадстаўнікоў некаторых апазіцыйных структур і прадстаўнікоў Палка Каліноўскага адбылася на пачатку снежня 2022 года. Але інфармацыя пра тую сустрэчу выйшла ў публічную прастору толькі цяпер.

Некаторыя мяркуюць, што «ўкраінскі бок зладзіў такі прагляд дзеячаў апазіцыі, каб зразумець, з кім мець справу ў будучыні».

У сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнік Аб'яднанага кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў, дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, палітык Валерый Цапкала, палітолаг Павал Вусаў, сацыёлаг Генадзь Коршунаў, эколаг Яраслаў Бекіш, былы чыноўнік Анатоль Котаў, прадстаўнікі Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук і Дзмітрый Шчыгельскі, кіраўнік «Белага легіёна» Сяргей Бульба ды іншыя.

Формай сустрэчы арганізатары абралі стратэгічную гульню па сітуацыі ў Беларусі. Гэта значыць, удзельнікам прапаноўвалі спрагназаваць развіццё падзей і расказаць пра ўласныя дзеянні. Усё сказанае запісвалася ўкраінскімі арганізатарамі. Аднак хто былі гэтыя арганізатары?

«Румынія насамрэч паказала многім, куды рухацца далей. Калі раней людзі маглі сабе толькі ўявіць, што можа быць, то ў Румыніі яны ўбачылі, як гэта можа быць насамрэч», — сказаў «Радыё Свабода» Дзмітрый Грамакоў, якога прадстаўляюць намеснікам дырэктара «Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі». Аднак на сайце цэнтра не называецца ніводнага імені. Гаворыцца толькі, што «каманду цэнтра складаюць спецыялісты па камунікацыях, псіхалогіі, сацыялогіі і кібербяспецы, дыпламаты, былыя афіцэры, удзельнікі вайны, добраахвотнікі з Украіны, Грузіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Беларусі і іншых краін».

«Міжнародны цэнтр супрацьдзеяння расійскай агрэсіі» існуе ўсяго два гады, з 2020 года. За гэты час ён паспеў перайменавацца, спачатку ён насіў назву «Міжнародны цэнтр супрацьдзеяння расійскай прапагандзе». 

Мяркуючы па інфармацыі ў інтэрнэце, дырэктарам «Цэнтра» быў Юрый Качавенка, былы афіцэр прэс-службы (афіцэр па пытаннях стратэгічных камунікацый) Генштаба Украіны — мы, аднак, не знайшлі ў інтэрнэце інфармацыі, як доўга ён там служыў, які пазней працаваў у грамадскім сектары. Акрамя цэнтра, Качавенка быў намеснікам дырэктара іншай структуры — «Інстытута сямейнай і маладзёжнай палітыкі». Цяпер Качавенка ваюе на фронце як афіцэр у складзе адной з брыгад і вядзе твітар-канал з 48 тысячамі фаловераў.

Інтэрнэт не ведае значных падзей, арганізаваных «Міжнародным цэнтрам супрацьдзеяння расійскай агрэсіі». 

Дзмітрый Грамакоў — гэта палітолаг і паліттэхнолаг з горада Дняпро, якога ўкраінскі расследавальніцкі рэсурс называе яшчэ «псеўдасацыёлагам» і «прыхаваным піярнікам». Ëн абслугоўваў украінскія алігархічныя палітычныя сілы, сярод якіх «Укроп» — праект Каламойскага, Блок Літвіна, «Сильна Україна». А таксама меў блог на сайце «Украінскага выбару» адыёзнага Віктара Медзведчука. Расследавальнікі пішуць, што Грамакоў публікаваў сумнеўныя «сацыялагічныя апытанні» малавядомых структур. Адначасова інтэрнэт ведае яго таксама як прадстаўніка Цэнтра сацыяльнага інжынірынгу «Рэалізацыя і аналіз несістэмных дзеянняў».

Мяркуючы па згадках у інтэрнэце, беларускую тэматыку ён адсочвае больш за 7 гадоў. У прыватнасці, ён меў кантакты з палітолагамі з кола «Імхаклуба» і «Санара-2050», пасля чаго на гэтых сайтах з'явіліся абвінаваўчыя публікацыі на яго адрас.

Хто стаяў за арганізацыяй сустрэчы ў Румыніі, у выніку незразумела.

Каментары8

  • Віталь
    07.02.2023
    З'ездзілі! :-)
  • Алесь
    07.02.2023
    Да беларусаў мала памалу пачынае даходзіць адкуль растуць тыя вушкі, якія давялі да пагрому на Украіне.
  • Хрустящий дряник
    07.02.2023
    Важно то ,что это инициатива властных кругов Украины.Подозревать ,воюющего на фронте ,офицера в сомнительном поведении не стоит ,мягко говоря. Эта публикация РС носит провакационный характер и явно запоздала.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

Навукоўцы знайшлі жудасную прычыну, чаму людзі ўпершыню завялі хатніх катоў10

З'езд «Белай Русі» правялі ў тэатры Янкі Купалы12

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе8

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта2

«Шанцы адкрыць візу гэтым летам яшчэ ёсць». Як справы з шэнгенам у разгары сезона адпачынкаў

Як Ядзвігін Ш. смажыў у рэдакцыі скваркі і чаму ложак Купалы нагадваў дохлага вярблюда. Івулін і Астапеня знялі захапляльны фільм пра «Нашу Ніву»8

Беларускі знішчальнік спрабаваў збіць беспілотнік у Рэчыцкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць