Грамадства3838

«Можна сп***іць?» Скандал вакол новага праекта Мелказёрава

Дзень таму ютуб-блогер Мікіта Мелказёраў запусціў праект «Кайлі Міндоўг», дзе хоча расказваць пра беларускую гісторыю. На яго пасыпаліся кампліменты за арыгінальную назву. А потым высветлілася, што не ўсё так проста.

Рэч у тым, што Мелказёраў — не першы, хто прыдумаў каламбур «Кайлі Міндоўг». Гэтую гульню слоў ён пачуў ад беларускай дызайнеркі Караліны Паляковай — яе твітар з такой назвай цяпер мае 635 падпісчыкаў.

Сам Мікіта ў анонсе новага праекта адзначыў, што «гісторыя з назвай цікавая», і паабяцаў расказаць яе як-небудзь пазней. А вось Караліна была больш шматслоўнай і выклала ў сторыс скрын перапіскі з Мелказёравым, з якім яна сябруе, дзе тройчы адмаўляе яму ў дазволе выкарыстаць спалучэнне «Кайлі Міндоўг» для ютуб-праекта.

Тым не менш Мікіту гэта не спыніла. За цікавую назву канала Мелказёраў атрымаў шмат кампліментаў.

Палякова напісала твіт, дзе спытала ў падпісчыкаў, як бы яны адрэагавалі на сітуацыю на яе месцы. Адказы былі такія:

Пазней Караліна распавяла ў сацсетках больш пра гэтую гісторыю. Паводле яе, яны з Мелказёравым абмеркавалі сітуацыю: Мікіта патлумачыў яе тым, што не пачуў пра адмову ў яе словах пра назву. 

«Часам я мару, як пішу рэп, а таксама часам шпацырую з Мікітам і перапісваюся. Я прыдумала панч для свайго рэпа, які б меў сабе імя Кайлі Міндоўг. Падзялілася з Мікітам, якога трымала за сябра. Ён запытаў: «Можна сп***іць?»

Я кажу: «Не, гэта мой творчы псеўданім, толькі за вялікія грошы». У дзень каранацыі Міндоўга я так назвала свой акаўнт у твітары — Кайлі Міндоўг. Мне Мікіта піша: «А мы ўжо для праграмы робім стыль з такой назвай». Я кажу: «Эй, не, ты што, не!»

На трэці раз гэты блогер паказаў мне гэтую застаўку шоу, і я проста ўспыхнула: «Не!»

Як бачна, гэты мужчына «Не!» не чуе, і ён можна красці крэатывы і хаваць такія факты, і пісаць «гісторыя нэймінгу цікавая», а ў твар мне казаць: «Так-так, я скраў, так, будзе скандал на ўвесь твітар, але гэта мой найлепшы крадзеж».

Я выкаціла ўмову, па якой я пагаджаюся аддаць гэты нэймінг, і атрымала ў разы менш і яшчэ размову ў стылі «А я неяк не чуў, што ты казала «не». З майго боку давер да чалавека ўпаў».

Сам Мікіта прызнаў у эфіры «Звычайнай раніцы», што назва «Кайлі Міндоўг» — цалкам ідэя Караліны Паляковай. А таксама пракаментаваў гэтую гісторыю ў шоу і ў сваім інстаграме:

«Мне і камандзе зусім не хацелася распачынаць чарговы канфлікт. Мяркую, нам яны не трэба сёння зусім. Я прызнаю сваю памылку і віну ў тым, што выкарыстаў назву твітара Караліны Паляковай для новага канала. Прашу прабачэння ў Караліны і людзей, якіх гэты кейс абразіў. 

Меркаванні наконт сэксізму — тут зусім не. Я і каманда «Маліны» паважаем і жанчын, і мужчын. Крэатыў Караліны цудоўны, я ў яго ўлюбіўся, але своечасова не адрэагаваў на заўвагі і не маю права яго выкарыстоўваць надалей. Назву канала мы зменім».

Мелказёраў просіць прапаноўваць новыя варыянты назвы для канала ў каментарах пад першым выпускам ці ў яго інстаграме. Сама Караліна тым часам перайменавала свой твітар, яго новая назва — «Жыццё Маліна».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Мікіта Мелказёраў запусціў новы праект — «Кайлі Міндоўг»

Мікіта Мелказёраў набіў сабе тату з Караткевічам і кацянятамі ФОТАФАКТ

Мікіта Мелказёраў: Мы навучаныя з дзяцінства, што ёсць якаснае рускае, а наша — нібыта пародыя на ўсё

Каментары38

  • сур'ёзна
    01.09.2023
    Не, сур'ёзна, такія скандалы? Дарагія беларусы, што за херня. Дзіцячы сад.
  • Свабодны чалавек
    01.09.2023
    хайпуюць людзі як могуць. Добра, што на беларускай
  • Куля
    01.09.2023
    Ды што такога "генiальнага" вы знайшлi ў назве "Кайлі Міндоўг"? Гамно нейкае! Пры чым тут тая Кfйлi са сваiмi нiзкаякаснымi песенькамi да Беларусi?! Яшчэ i ў скандал за-за такого гамна ўлезць! Мiкiта, Мiкiта? я ў табе разчараваны! ((

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу4

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі2

Марына Ментусава назвала свой топ-5 самых сэксуальных беларускіх мужчын26

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

МЗС: Больш за тысячу літоўскіх фур у Беларусі перамесцяць на спецстаянкі ў раёне «Катлоўкі»

Расійская вулічная спявачка Наока не выйшла на свабоду пасля другога арышту1

«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля11

«Ён адказаў: Я ненавіджу хахлоў. І ўсё». Алексіевіч расказала, з якімі людзьмі ёй давялося гаварыць, збіраючы матэрыялы для новай кнігі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу4

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць