Здарэнні77

На італьянскай Сіцыліі беларус пабіўся з паліцыянтамі на чыгунцы

На востраве Сіцылія ў Італіі затрымалі 23-гадовага беларуса, які спачатку затрымліваў адыход цягніка, а затым адмовіўся яго пакідаць і аказаў супраціў чыгуначнікам і вартавым парадку. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» на падставе інфармацыі мясцовай паліцыі.

Чыгуначная паліцыя Італіі. Фота: poliziadistato.it

Наш суайчыннік, выпраўляючыся ў дарогу на станцыі ў горадзе Катанія, спачатку перашкаджаў адпраўленню цягніка, стаўшы паміж дзвярыма, каб дачакацца прыбыцця іншага пасажыра. Гэтым ён затрымаў састаў прыкладна на 17 хвілін, а сунялі яго толькі мясцовыя праваахоўнікі.

Пазней, прыехаўшы на канцавую станцыю ў горадзе Месіна, мужчына з незразумелых прычын адмовіўся выходзіць з вагона, нягледзячы на ўгаворы членаў цягніковай брыгады. Сярод іншага ён не згаджаўся паведамляць свае асабістыя звесткі, пагражаў і моцна ўдарыў па руцэ начальніка цягніка.

Паліцэйскі патруль, прыбыўшы на месца, устанавіў асобу пасажыра, хоць той і ў такіх абставінах не хацеў назвацца, працягваючы паводзіць сябе агрэсіўна. Затым беларуса затрымалі: гэта было цяжка, бо ў працэсе чацвёра праваахоўнікаў атрымалі траўмы.

Пры ператрусе ў мужчыны знайшлі амаль тры грамы марыхуаны. Судовыя органы пакуль ужылі ў дачыненні да яго меру абавязковай штодзённай яўкі ў паліцэйскі пастарунак.

Каментары7

  • Усякае бывае, беларусаў шмат. Нехта і выкіне штосьці дзесьці
    01.09.2023
    "Затым беларуса затрымалі: гэта было цяжка, бо ў працэсе чацвёра праваахоўнікаў атрымалі траўмы." Вось гэта бык!
    Мог бы ва Украіне дапамагаць беларусам раскідываць маскавітаў, а тут энергія не туды, спадзеюся што ен будзе разумнейшым.

    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/325473"
  • подробности
    01.09.2023
    "беларус" с фамилией на -ов.....
    Это не наш человек.
  • Рэчаіснасьць
    01.09.2023
    ром, падазраю што ён такі ж беларус як і ты

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць