Грамадства11

Наваполацкую прадпрымальніцу адправілі на 20 сутак за ўкраінскі сцяжок і рэпост

Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 10 жніўня пастанавіла арыштаваць на 20 сутак мясцовую прадпрымальніцу і ўладальніцу студыі касцюміраванай выявы MAGIC WOOD Алену Зуброву. На думку суддзі, яна правяла ў сацыяльных сетках не дазволены ўладамі пікет і віртуальна распаўсюдзіла «экстрэмісцкія» матэрыялы.

Як піша «Віцебская вясна», у судзе былі агучаныя доказы таго, што Зуброва нібыта на сваёй персанальнай старонцы ў Facebook мела спасылку на канал «Радыё Свабода». Там жа прысутнічала выява паходні аранжавага колеру, якая ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Таксама па версіі суда Алена правяла без дазволу Наваполацкага гарвыканкама пікет у Facebook, які заключаўся ў тым, што яна змясціла ў сацсетцы сваю фатаграфію на фоне сіня-жоўтага сцяга Украіны.

Жанчына ў судовым пасяджэнні віны не прызнала.

Каментары1

  • Ноўнэйм
    27.08.2023
    Запісваем: Сняжана Калінічэнка, Наваполацк..

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом13

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Гродна пайшоў на рыбалку і за час прагулкі зняў з сябе больш за 140 кляшчоў4

У Крэўскім замку будуць ствараць музей

У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны». Ім даюць суткі і буйныя штрафы17

Беларуска набыла дзіцяці джынсы Mark Formelle — а ў кішэні знайшла загадкавую запіску з кітайскімі іерогліфамі4

Латвійскія дэпутаты аказаліся ў эфіры беларускага дзяржтэлеканала, хоць не давалі яму інтэрв’ю. Як так выйшла3

«Працуем над гэтай мэтай». Джон Коўл адказаў на ліст Кацярыны Андрэевай

ЗША могуць пацвердзіць знішчэнне каля траціны ракетнага арсеналу Ірана3

Беларусь адкрые ў КНДР пасольства і пачне дамаўляцца пра бязвіз4

Прызначылі новага начальніка Вайсковай акадэміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом13

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць