Літаратура11

Рэмарк, Жадан, Рэнд. Выдавецтва «Янушкевіч» распавяло, чаго чакаць чытачу

Выдавецтва «Янушкевіч» падзялілася планамі працы на найбліжэйшыя месяцы. 

Паводле паведамлення, праз пару дзён у друк будзе здадзены раман Эрыха Марыя Рэмарка «Чорны абеліск» (у перакладзе Іны Хоміч). Апошні і адзіны раз кнігі гэтага знакамітага аўтара ў арыгінальным перакладзе на беларускую мову выходзілі ў 1994 годзе (гэта былі «Тры таварышы» ў перакладзе Уладзіміра Папковіча).

Таксама зусім хутка ў друк пойдзе раман Ганны Янкуты «Час пустазелля», навеяны падзеямі і роздумамі апошніх трох гадоў. 

«Заканчваем працу над падрыхтоўкай другой кнігі «Гарэзлівага пацалунку» ад Евы Вайтоўскай. Першая частка выйшла ў 2020 годзе і шмат каму палюбілася, стала хітом сярод моладзі і не толькі.

Кіпіць праца над беларускім выданнем рамана ўкраінскага пісьменніка Сяргія Жадана «Месапатамія», у перакладзе Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча. Вельмі незвычайная кніга. Выхад плануецца ў кастрычніку», — паведамляе выданне.

Да канца верасня выйдзе новая кніга Сяргея Плескача «Дзіўная місія» — «невялікая аб'ёмам, але дужа цікавая сваім зместам і сюжэтнымі паваротамі аповесць выдатнага беларускага пісьменніка».

Гэта тое, што выдавецтва плануе выдаць у верасні — кастрычніку. Ідзе праца і над іншымі кнігамі, пра што абяцаюць паведаміць пазней

Да таго ж выдавецтва набыло правы на беларускае выданне культавага рамана Айны Рэнд «Atlas shrugged» (Атлант расправіў плечы, Атлант збунтававаўся — яшчэ не вызначыліся, як будзе гучаць тытул па-беларуску). Гэта ўдалося здзейсніць дзякуючы ініцыятыве і падтрымцы беларускага мецэната з Гданьска, паведамляе выданне.

Каментары1

  • Атлянт скалынуўся
    21.08.2023
    Хіба што так мяне назавіце.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць