Грамадства1616

«Ён выдатна карыстаецца любой зброяй». Баец з новай дэсантнай роты беларусаў расказаў, як Сахашчык ваюе

Ужо некалькі месяцаў супраць расійскай арміі на Данбасе ў складзе Узброеных сіл Украіны ваюе 1-я асобная дэсантна-штурмавая рота беларусаў. Баец гэтага падраздзялення расказаў «Радыё Свабода» пра ўдзел у баях Валерыя Сахашчыка — прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацбяспекі.

Задаволены Валерый Сахашчык пасля паспяховага выканання баявой задачы

У роты сярод іншага была ўласная аперацыя, дзе беларусы выконвалі галоўную ролю. Штурмавікі зайшлі туды, куды ніхто не хацеў заходзіць. Гэта была начная аперацыя.

«Усе асноўныя групы былі нашы, штурмавікі, прыкрыццё, дроншчыкі, медэвак. Мы захапілі пазіцыю і знішчылі ўмацаванні. Тры нашы байцы былі тады параненыя, але на сваіх нагах і са зброяй у руках яны вышлі з бою. Цяпер яны далечваюцца і хутка далучацца да нас», — расказвае баец Аляксей (імя зменена).

У «начной групе» Аляксея дзейнічаў і Валерый Сахашчык.

«У Сахашчыка сур’ёзная фізічная падрыхтоўка. Ён удзельнічае і ў планаванні аперацый, і ў саміх аперацыях. Ва УСУ камандзіры ад камандзіра роты і вышэй не выходзяць на поле бою, яны застаюцца на камандных пунктах і кіруюць боем. Але я магу зразумець Сахашчыка: калі падрыхтоўка дазваляе выйсці на задачу і сваімі вачыма назіраць сучасны бой, то варта гэта рабіць. Менавіта каб больш эфектыўна выконваць сваю працу па развіцці і забеспячэнні падраздзялення.

Мяркую, што па комплексе вайсковых дысцыплін Сахашчык найлепш падрыхтаваны ў нашай роце. Ён выдатна карыстаецца любой зброяй», — кажа баец.

Пры дапамозе Сахашчыка рота атрымлівае неабходнае абсталяванне, за частку рэчаў беларусы плацяць самі. Таксама вельмі дапамагае шэраг прыватных спонсараў і арганізацыя Prague Support Team. Выдаткі бываюць шалёныя. Напрыклад, аптычныя прылады для групы Аляксея каштуюць як аўтамабіль.

Валерый Сахашчык другі справа ў ніжнім шэрагу

«Набываць за свой кошт даводзіцца нават патроны для спецыфічнай зброі. Пасля адной аперацыі я палічыў, што за ноч настраляў на 3000 грыўняў (74 еўра. — РС). Але камандаванне брыгады нас забяспечвае ўсім чым можа. Аднойчы кулямёт я займеў за 8 секундаў: маё галасавое паведамленне трывала 5 секундаў, а адказ кіраўніцтва — тры».

Аляксей кажа, што ганарыцца тым, што служыць у адным падраздзяленні з людзьмі, якія ходзяць на Мар’інку. Часам ім даводзіцца па 5 дзён вытрымліваць бесперапынныя штурмы. І гэта пры тым, што беларусам не могуць загадаць гэта рабіць. Яны ідуць туды добраахвотна. Калі такіх людзей там не будзе, то расейцы могуць праламіць абарону, дадае Аляксей.

Дагэтуль байцоў у беларускую роту набіралі праз так званае сарафаннае радыё, праз знаёмых. Днямі рота запусціла свой бот у тэлеграме і абвяшчае набор на некаторыя пазіцыі.

Каментары16

  • Крокc
    03.08.2023
    Атрымліваецца, што любы энтузіяст вайны можа прыехаць на перадавую атрымаць зброю і пачаць ваяваць - не трэба падрыхтоўкі, кантракта з ЗСУ і зброю дадуць. Украінцы маюць незвычайныя правілы.
  • беня
    03.08.2023
    смотришь, и пенсионный возраст для военных огурцов-пенсионеров повысят.
  • "валькиря,,
    03.08.2023
    а этот граждан что - военную пенсию мот не только в рф получает?

Цяпер чытаюць

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам7

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Усе навіны →
Усе навіны

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну25

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам7

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць